Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Навіны Кіраўніцтва Старшыня раённага выканаўчага камітэта Старшыня раённага Савета дэпутатаў Намеснікі старшіні раеннага выканаўчага камітета Кіраўнік спраў райвыканкама Рэгіён

Старшыня раённага выканаўчага камітэта

Кулак Віталій Уладзіміравіч

Тэлефон: (+375 1631) 76-2-50

Прыёмная: (+375 1631) 76-2-50

 

Старшыня райвыканкама:

ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама;

размяркоўвае абавязкі паміж першым намеснікам, намеснікамі старшыні і кіраўніком спраў райвыканкама, каардынуе іх дзейнасць;

прымае кадравыя рашэнні.

 

Курыруе пытанні:

сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна;

дзейнасці Высокаўскага гарадскога і сельскіх выканаўчых камітэтаў;

рэалізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі;

бюджэту і фінансаў;

мабілізацыйнай падрыхтоўкі і мабілізацыі, тэрытарыяльнай і грамадзянскай абароны;

абароны дзяржаўных сакрэтаў;

законнасці і правапарадку.

 

Узначальвае:

камісію па падвядзенні вынікаў спаборніцтва гарадоў, сельскіх Саветаў дэпутатаў раёна і выканаўчых камітэтаў па забеспячэнні комплекснага сацыяльна-эканамічнага развіцця падведамасных тэрыторый;

раённую камісію па супрацьдзеянні карупцыі;

каардынацыйны савет па ўмацаванні законнасці, дысцыпліны і парадку ў раёне;

іншыя камісіі, саветы, працоўныя групы, якія ствараюцца ў райвыканкаме, кіраўніцтва якімі ажыццяўляе старшыня райвыканкама.

 

Ажыццяўляе ўзаемадзеянне з:

Камянецкім раённым, Высокаўскім гарадскім і сельскімі Саветамі дэпутатаў раёна;

пракуратурай Камянецкага раёна, іншымі праваахоўнымі і кантралюючымі органамі;

судом Камянецкага раёна, органамі прымусовага выканання;

Камянецкім міжраённым аддзелам упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці;

пагранічнай і мытнай службамі;

Камянецкім раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях;

Камянецкім раённым ваенным камісарыятам і воінскімі часцямі;

упраўленнем па рабоце з плацельшчыкамі па Камянецкім раёне Інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Брэсцкім раёне;

банкаўскімі ўстановамі;

дзяржаўнай прыродаахоўнай установай «Нацыянальны парк «Белавежская пушча».

 

Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю:

аддзела ўнутраных спраў райвыканкама;

фінансавага аддзела райвыканкама;

аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама, у тым ліку галоўнага спецыяліста па абароне дзяржаўных сакрэтаў;

аддзела юрыдычнага і па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама;

групы бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці райвыканкама.

 

Ажыццяўляе іншыя абавязкі і паўнамоцтвы, прадугледжаныя заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.


Старшыня раённага Савета дэпутатаў


Тэлефон: (+375 1631) 76-2-34

 

Узначальвае і кіруе работай раённага Савета дэпутатаў, забяспечвае ўзаемадзеянне з Камянецкім раённым выканаўчым камітэтам.

 

Пытанні:

Прадстаўляе Савет ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржаўнымі органамі, іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі і грамадзянамі.

Склікае і вядзе сесіі Савета, арганізуе працу па іх падрыхтоўцы, кантроль за выкананнем рашэнняў Савета.

Арганізуе разгляд запытаў дэпутатаў Савета, работу Савета па разглядзе зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур.

Дакладвае Савету аб стане спраў на тэрыторыі раёна і па іншых пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі, прадстаўляе сесіі Савета па меры неабходнасці, але не радзей як адзін раз у год справаздачы аб сваёй дзейнасці, інфармуе грамадзян аб стане спраў на тэрыторыі раёна.Узначальвае прэзідыум Савета і арганізоўвае яго работу, прадстаўляе сесіі Савета справаздачы аб дзейнасці прэзідыума.

 

Ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя Законам Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» і іншымі актамі заканадаўства.


Усе навіны

Кіраўнік спраў райвыканкама

Жуковіч Аляксандр Аляксеевіч

Тэлефон: (+3751631) 76-1-22

 

Кіраўнік спраў райвыканкама:

ажыццяўляе ўпраўленне адміністрацыйна-гаспадарчай дзейнасцю райвыканкама.

 

Курыруе пытанні:

забеспячэння дзейнасці райвыканкама;

кантролю за выкананнем штогадовага плана работы райвыканкама;

каардынацыі работы структурных падраздзяленняў райвыканкама, Высокаўскага гарадскога, сельскіх выканаўчых камітэтаў па пытаннях захавання Рэгламенту работы райвыканкама і Правілаў унутранага працоўнага распарадку ў райвыканкаме;

кантролю выканання дакументаў і норм справаводства ў структурных падраздзяленнях райвыканкама, Высокаўскім гарадскім, сельскіх выканаўчых камітэтах;

кантролю за выкананнем рашэнняў райвыканкама, распараджэнняў і даручэнняў старшыні райвыканкама;

падрыхтоўкі, правядзення пасяджэнняў райвыканкама, у тым ліку выязных;

афармлення матэрыялаў райвыканкама, кантролю за давядзеннем рашэнняў райвыканкама да выканаўцаў;

арганізацыі і каардынацыі работы па абароне персанальных даных у райвыканкаме;

арганізацыйна-гаспадарчага забеспячэння, прыёму дэлегацый (замежных, урадавых і іншых органаў дзяржаўнай улады і кіравання);

правядзення дзяржаўных закупак для патрэб апарата райвыканкама;

транспартнага абслугоўвання райвыканкама;

утрымання і аховы будынкаў райвыканкама;

арганізацыі прыёму грамадзян, работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у райвыканкаме;

функцыянавання службы «адно акно» ў райвыканкаме;

работы дзяржаўнай установы «Камянецкі раённы архіў»;

работы натарыяльнай канторы Камянецкага раёна.

 

Узначальвае па накіраванні дзейнасці камісіі, саветы, рабочыя групы, якія ствараюцца ў райвыканкаме.

 

Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю:

групы забеспячэння дзейнасці і тэхнічнага абслугоўвання райвыканкама;

службы «адно акно» райвыканкама.

 

Ажыццяўляе іншыя абавязкі і паўнамоцтвы, прадугледжаныя заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.


Рэгіён

Город Каменец Подольский из Брестской области Беларуси: история, достопримечательности, фотографииКамянецкі раён адміністрацыйна падзелены на 1 гарадскі (Высокаўскі) і 13 сельскіх саветаў, якія ўключаюць у сябе 234 сельскія населеныя пункты, у тым ліку 17 аграгарадкоў.

Раён займае плошчу ў 1, 7 тыс. кв. км і размяшчаецца на паўночным захадзе Брэсцкай вобласці. Мяжуе з Рэспублікай Польшча, Брэсцкім, Жабінкаўскім, Кобрынскім і Пружанскім раёнамі Брэсцкай вобласці.

Камянецкі раён – адзін з найбуйнейшых раёнаў Брэсцкай вобласці па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі.

Сёння спецыялізацыя і асноўныя прыярытэты ў развіцці нашага раёна – гэта сельскагаспадарчая вытворчасць, перапрацоўчая прамысловасць у т.л. мясамалочная, прамысловая вытворчасць на аснове выкарыстання мясцовай сыравіны, сфера паслуг у т.л. турыстычныя, аграэкатурызм.

Камянецкі раён - адзін з найбуйнейшых раёнаў Брэсцкай вобласці па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Пад сельгасугоддзямі занята 50% тэрыторыі раёна. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі-мяса-малочная жывёлагадоўля, буракаводства, вырошчваюцца збожжавыя і кармавыя культуры, бульба.

Аграпрамысловы комплекс раёна прадстаўлены 9 адкрытымі акцыянернымі таварыствамі (ААТ «Белавежскі», «Савушкіна пушча», «Відамлянскае», «АграНіва», «Александрыя-Агра», «Макарава-Агра», «Агра-Пелішча» «Агра Турна», «Агра-Зарэчча») і 2 абслуговымі арганізацыямі - ААТ «Камянецкі райаграсэрвіс» і УП «Камянецкае ПМС».

Прамысловы комплекс раёна прадстаўлены наступнымі асноўнымі прадпрыемствамі: ТАА «Аграпрадукт», СААТ «Белавежскія сыры», КУМПП ЖКГ «Камянецкая ЖКГ», ТАА «РыёнаСІЭМЖЫ», мясакамбінат ААТ «Белавежскі».

У горадзе захавалася шмат помнікаў культуры, архітэктуры, археалогіі і гісторыі розных перыядаў. Гонар горада - помнік абарончага дойлідства сусветнага значэння «Камянецкая вежа», цяпер філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея. У пачатку 2000-х гг. праведзена чарговая рэстаўрацыя Камянецкай вежы. У 2005 г. музейная экспазіцыя была абноўлена да рэспубліканскага Дня пісьменства, які праводзіўся ў г. Каменцы.

Недалёка ад вежы размешчана Сімяонаўская царква. Пабудавана Свята-Сімяонаўская царква на месцы драўлянага храма 16 стагоддзя, з'яўляецца помнікам архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана ў 1914 годзе да 300-годдзя дынастыі дома Раманавых. Гонарам Сімяонаўскай царквы з'яўляецца велічны разны дубовы трохярусны іканастас сярэдзіны 19 стагоддзя з выявамі святых, напісаных у майстэрні вядомага расійскага мастака Віктара Васняцова.

Сусветна вядомы нацыянальны парк «Белавежская пушча» з адміністрацыйным цэнтрам у аг. Каменюкі Камянецкага раёна. Папулярнасць пушчы распаўсюдзілася па ўсім свеце і працягвае расці. Першабытны лясны масіў плошчай больш за 500 квадратных кіламетраў унікальны сваёй разнастайнай флорай і фаунай, багатай гісторыяй. Турыстам прапануюць наведаць: музей прыроды, экскурсійныя вальеры, маёнтак Дзеда Мароза - самы вядомы турыстычны брэнд краіны. У 2019 годзе ў НП «Белавежская пушча»  адкрыўся археалагічны музей пад адкрытым небам. У аснове музея-скансена — сем частак, якія адлюстроўваюць розныя эпохі: ад мезаліту да Сярэднявечча.