Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // Беларусская версия // Кіраўніцтва // Намеснікі старшіні раеннага выканаўчага камітета

НАМЕСНІК СТАРШЫНІ РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА, ЯКІ КУРЫРУЕ ПЫТАННІ БУДАЎНІЦТВА, ЖЫЛЛЁВА-КАМУНАЛЬНАЙ ГАСПАДАРКІ, ЭНЕРГЕТЫКІ, ТРАНСПАРТУ І СУВЯЗІ

09/02/2024 10:02

Багацееў Анатолій Уладзіміравіч

Тэлефон: (+3751631) 76-1-41

 

Намеснік старшыні райвыканкама, які курыруе пытанні будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, энергетыкі, транспарту і сувязі:

ажыццяўляе кіраўніцтва будаўнічым, паліўна-энергетычнымй комплексамі і дарожнай гаспадаркай раёна, жыллёва-камунальнай гаспадаркай, транспартам і сувяззю, дзяржаўнай пагранічнай палітыкай на тэрыторыі раёна;

каардынуе дзейнасць службаў па прадухіленні і ліквідацыі наступстваў аварый і стыхійных бедстваў.

 

Курыруе пытанні:

будаўнічай дзейнасці, архітэктуры, горадабудаўніцтва і жыллёвага будаўніцтва;

энергетыкі і энергазберажэння незалежна ад формы ўласнасці арганізацыі;

дарожнай дзейнасці, у тым ліку развіцця інфраструктуры прыдарожнага сэрвісу, бяспекі дарожнага руху;

добраўпарадкавання і санітарнага стану горада і сельскіх населеных пунктаў раёна;

размеркавання фондаў драўніны для фізічных асоб на рамонт жылых дамоў, гаспадарчых пабудоў, будаўніцтва і рэканструкцыю жылля;

матэрыяльна-тэхнічных і другасных рэсурсаў;

збору другасных матэрыяльных рэсурсаў;

сувязі і інфарматызацыі;

міжнароднага супрацоўніцтва ў курыруемых галінах;

выканання сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва раёна па курыруемых галінах;

своечасовай выплаты заработнай платы работнікам па курыруемых галінах;

узаемадзеяння з аддзяленнямі банкаў у частцы фінансавання будаўніцтва аб'ектаў і дзейнасці арганізацый і прадпрыемстваў будаўнічага комплексу;

узаемадзеяння з галіновымі прафсаюзамі курыруемых арганізацый;

выканання патрабаванняў Дырэктыў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. №1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны», ад 27 снежня 2006 г. №2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва» ў курыруемых арганізацыях; захавання заканадаўства ў сферы бяспекі (у тым ліку пажарнай і прамысловай) у падведамасных арганізацыях.

 

Ажыццяўляе агульны кантроль за выкананнем патрабаванняў:

Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 сакавіка 2019 г. №7 «Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны»;

Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 сакавіка 2019 г. №8 «Аб прыярытэтных напрамках развіцця будаўнічай галіны».

 

Ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва выканання дзяржаўных праграм па курыруемых галінах.

 

Узначальвае па накіраванні дзейнасці камісіі, саветы, рабочыя групы, якія ствараюцца ў райвыканкаме.

 

Ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці:

камунальнага ўнітарнага шматгаліновага вытворчага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Камянецкая ЖКГ»;

дачэрняга камунальнага ўнітарнага прадпрыемства па капітальным будаўніцтве «УКС Камянецкага раёна»;

камунальнага ўнітарнага праектна-вытворчага архітэктурна-планіровачнага прадпрыемства «Камянецкая архітэктура»;

дзяржаўнага ўнітарнага будаўнічага прадпрыемства «Камянецкая ПМК-14»;

Камянецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях;

Камянецкага раёна электрычных сетак Брэсцкага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Брэстэнерга»;

Камянецкага ўчастка электрычнай сувязі Брэсцкага занальнага вузла электрычнай сувязі Брэсцкага філіяла Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белтэлекам»;

Камянецкага раёна газазабеспячэння вытворчага ўпраўлення «Брэстгаз»;

філіяла «Аўтамабільны парк №9 г.Камеянец адкрытага акцыянернага таварыства «Брэстаблаўтатранс»;

філіяла «Высокаўскае ДРБУ-137» камунальнага ўнітарнага прадпрыемства па праектаванні, утрыманні, рамонце і будаўніцтве мясцовых аўтамабільных дарог «Брэстаблдарбуд»;

іншых арганізацый, якія ажыццяўляюць абслугоўванне аўтамабільных дарог на тэрыторыі раёна;

Камянецкай раённай інспекцыі Дзяржэнерганагляду па Брэсцкай вобласці;

дыягнастычных станцыі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белтэхагляд»;

станцыі Высока-Літоўск транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі»;

грамадскіх аб'яднанняў:

Камянецкай раённай арганізацыйнай структуры рэспубліканскага дзяржаўнага грамадскага аб'яднання «Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства»;

Камянецкай раённай арганізацыі рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае рэспубліканскае таварыства выратавання на водах».

 

Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю:

аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама.

 

Ажыццяўляе іншыя абавязкі і паўнамоцтвы, прадугледжаныя заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.