Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // Беларусская версия // Кіраўніцтва // Намеснікі старшіні раеннага выканаўчага камітета

НАМЕСНІК СТАРШЫНІ РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА, ЯКІ КУРЫРУЕ ПЫТАННІ САЦЫЯЛЬНАЙ СФЕРЫ

09/02/2024 09:02

Шпак Дзяніс Іванавіч

Тэлефон: (+3751631) 76-3-41

Намеснік старшыні райвыканкама, які курыруе пытанні сацыяльнай сферы:

ажыццяўляе кіраўніцтва сацыяльна-культурным комплексам, інфармацыйнай і ідэалагічнай працай;

ажыццяўляе дзяржаўную палітыку ў галіне сацыяльнай абароны, альтэрнатыўнай службы, развіцця турызму, дэмаграфічнай бяспекі;

арганізуе работу з кіруючымі кадрамі, рэзервам кадраў і з насельніцтвам.

 

Курыруе пытанні:

аховы здароўя;

адукацыі;

культуры і мастацтва;

фізічнай культуры, спорту і турызму;

інфармацыйнай дзейнасці і сродкаў масавай інфармацыі;

маладзёжнай палітыкі;

палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў, фондаў і прафсаюзаў;

рэлігійных арганізацый;

каардынацыі ўзаемадзеяння з прафсаюзнымі арганізацыямі;

сямейнай і гендарнай палітыкі;

аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння;

рэалізацыі праграм міжнароднай гуманітарнай дапамогі;

арганізацыі працы і ўзаемадзеяння з суб'ектамі прафілактыкі і грамадскімі фарміраваннямі па забеспячэнні прафілактыкі правапарушэнняў;

арганізацыі працы і ўзаемадзеяння з суб'ектамі прафілактыкі і грамадскімі фарміраваннямі па забеспячэнні прафілактыкі захворванняў, наркаманіі, барацьбы з п'янствам і алкагалізмам;

своечасовай выплаты заработнай платы работнікам па курыруемых галінах;

выканання сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва раёна па курыруемых галінах;

выканання патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. №1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» ў курыруемых арганізацыях;

захавання заканадаўства ў сферы бяспекі (у тым ліку пажарнай і прамысловай) у падведамасных арганізацыях.

 

Ажыццяўляе агульны кантроль за выкананнем патрабаванняў:

Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 г. №18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем'ях»;

Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 жніўня 2015 г. №5 «Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе»;

Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. №2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва» ў курыруемых арганізацыях.

 

Ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва выканання дзяржаўных праграм па курыруемых галінах.

 

Узначальвае па накіраванні дзейнасці камісіі, саветы, рабочыя групы, якія ствараюцца ў райвыканкаме.

 

Ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці:

установы аховы здароўя «Камянецкая цэнтральная раённая бальніца»;

дзяржаўнай установы «Камянецкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі»;

Камянецкага раённага вузла паштовай сувязі Брэсцкага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта»;

Камянецкага раённага аддзялення «Белсаюздрук»;

дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі санаторый «Белая вежа» для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў»;

установы «Камянецкая раённая рэдакцыя газеты «Навіны Камянеччыны» і радыёвяшчання;

установы адукацыі «Высокаўскі дзяржаўны аграрны каледж»;

дзяржаўнай установы адукацыі «Высокаўская санаторная школа-інтэрнат»;

Камянецкага раённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь;

Камянецкай цэнтральнай раённай аптэкі №16 Брэсцкага гандлёва-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Фармацыя»;

дзяржаўнай установы «Камянецкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»;

дзяржаўнай установы «Камянецкі раённы фізкультурна-спартыўны клуб «Лідар»;

дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Камянецкага раёна».

 

Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю:

аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама,

аддзела культуры райвыканкама;

аддзела па адукацыі райвыканкама;

упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама (у частцы пытанняў сацыяльнай абароны);

аддзела запісу актаў грамадзянскага стану райвыканкама;

камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама;

галоўнага спецыяліста райвыканкама (адказнага за спорт, фізкультурна-аздараўленчую дзейнасць і турызм).

 

Ажыццяўляе іншыя абавязкі і паўнамоцтвы, прадугледжаныя заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.