Старшыня раённага выканаўчага камітэта
Кулак Віталій Уладзіміравіч
Тэлефон: (+375 1631) 76-2-50
Прыёмная: (+375 1631) 76-2-50
Старшыня райвыканкама:
ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама;
размяркоўвае абавязкі паміж першым намеснікам, намеснікамі
старшыні і кіраўніком спраў райвыканкама, каардынуе іх дзейнасць;
прымае кадравыя рашэнні.
Курыруе пытанні:
сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна;
дзейнасці Высокаўскага гарадскога і сельскіх выканаўчых
камітэтаў;
рэалізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі;
бюджэту і фінансаў;
мабілізацыйнай падрыхтоўкі і мабілізацыі, тэрытарыяльнай і
грамадзянскай абароны;
абароны дзяржаўных сакрэтаў;
законнасці і правапарадку.
Узначальвае:
камісію па падвядзенні вынікаў спаборніцтва гарадоў,
сельскіх Саветаў дэпутатаў раёна і выканаўчых камітэтаў па забеспячэнні
комплекснага сацыяльна-эканамічнага развіцця падведамасных тэрыторый;
раённую камісію па супрацьдзеянні карупцыі;
каардынацыйны савет па ўмацаванні законнасці, дысцыпліны і
парадку ў раёне;
іншыя камісіі, саветы, працоўныя групы, якія ствараюцца ў
райвыканкаме, кіраўніцтва якімі ажыццяўляе старшыня райвыканкама.
Ажыццяўляе ўзаемадзеянне з:
Камянецкім раённым, Высокаўскім гарадскім і сельскімі
Саветамі дэпутатаў раёна;
пракуратурай Камянецкага раёна, іншымі праваахоўнымі і
кантралюючымі органамі;
судом Камянецкага раёна, органамі прымусовага выканання;
Камянецкім міжраённым аддзелам упраўлення Камітэта
дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці;
пагранічнай і мытнай службамі;
Камянецкім раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях;
Камянецкім раённым ваенным камісарыятам і воінскімі часцямі;
упраўленнем па рабоце з плацельшчыкамі па Камянецкім раёне
Інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Брэсцкім
раёне;
банкаўскімі ўстановамі;
дзяржаўнай прыродаахоўнай установай «Нацыянальны парк
«Белавежская пушча».
Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю:
аддзела ўнутраных спраў райвыканкама;
фінансавага аддзела райвыканкама;
аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама, у тым
ліку галоўнага спецыяліста па абароне дзяржаўных сакрэтаў;
аддзела юрыдычнага і па рабоце са зваротамі грамадзян і
юрыдычных асоб райвыканкама;
групы бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці райвыканкама.
Ажыццяўляе іншыя абавязкі і паўнамоцтвы, прадугледжаныя
заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.