Кіраўнік спраў райвыканкама
Жуковіч Аляксандр Аляксеевіч
Тэлефон: (+3751631) 76-1-22
Кіраўнік спраў райвыканкама:
ажыццяўляе ўпраўленне адміністрацыйна-гаспадарчай дзейнасцю
райвыканкама.
Курыруе пытанні:
забеспячэння дзейнасці райвыканкама;
кантролю за выкананнем штогадовага плана работы
райвыканкама;
каардынацыі работы структурных падраздзяленняў райвыканкама,
Высокаўскага гарадскога, сельскіх выканаўчых камітэтаў па пытаннях захавання
Рэгламенту работы райвыканкама і Правілаў унутранага працоўнага распарадку ў
райвыканкаме;
кантролю выканання дакументаў і норм справаводства ў
структурных падраздзяленнях райвыканкама, Высокаўскім гарадскім, сельскіх
выканаўчых камітэтах;
кантролю за выкананнем рашэнняў райвыканкама, распараджэнняў
і даручэнняў старшыні райвыканкама;
падрыхтоўкі, правядзення пасяджэнняў райвыканкама, у тым
ліку выязных;
афармлення матэрыялаў райвыканкама, кантролю за давядзеннем
рашэнняў райвыканкама да выканаўцаў;
арганізацыі і каардынацыі работы па абароне персанальных
даных у райвыканкаме;
арганізацыйна-гаспадарчага забеспячэння, прыёму дэлегацый
(замежных, урадавых і іншых органаў дзяржаўнай улады і кіравання);
правядзення дзяржаўных закупак для патрэб апарата
райвыканкама;
транспартнага абслугоўвання райвыканкама;
утрымання і аховы будынкаў райвыканкама;
арганізацыі прыёму грамадзян, работы са зваротамі грамадзян
і юрыдычных асоб у райвыканкаме;
функцыянавання службы «адно акно» ў райвыканкаме;
работы дзяржаўнай установы «Камянецкі раённы архіў»;
работы натарыяльнай канторы Камянецкага раёна.
Узначальвае па накіраванні дзейнасці камісіі, саветы,
рабочыя групы, якія ствараюцца ў райвыканкаме.
Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю:
групы забеспячэння дзейнасці і тэхнічнага абслугоўвання
райвыканкама;
службы «адно акно» райвыканкама.
Ажыццяўляе іншыя абавязкі і паўнамоцтвы, прадугледжаныя
заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.