
3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі намалочана больш за 9,2 млн т збожжа з рапсам і кукурузай. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
"Паводле аператыўных даных на 3 кастрычніка, з палёў краіны намалочана 9 млн 239 тыс. т збожжа разам з рапсам і кукурузай", - расказалі ў прэс-службе.
У разрэзе абласцей атрымана: Мінская - 2292 тыс. т, Гродзенская - 1791 тыс. т, Брэсцкая - 1765 тыс. т, Магілёўская - 1283 тыс. т, Гомельская - 1091 тыс. т, Віцебская - 1017 тыс. т.
Збожжавыя і зернебабовыя культуры з кукурузай убраны з 87 працэнтаў плошчаў, што складае 2025 тыс. га. Сярэдняя ўраджайнасць вышэйшая за мінулагоднюю на 5,2 ц/га.
Харчовага збожжа пастаўлена ў лік дзяржзаказу 681 тыс. т - 97 працэнтаў ад плана.
Пасеяна азімых збожжавых на зерне на плошчы 1 млн 261 тыс. га, або 84 працэнты запланаванага.
Нарыхтавана льнотрасты 143 тыс. т ураджайнасцю вышэйшай за мінулагоднюю на 11,6 ц/га.
Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана з 51 працэнта плошчаў, што складае 515 тыс. га.
Нарыхтавана сена 551 тыс. т (76 працэнтаў плана), сенажу - 13 млн 652 тыс. т (98 працэнтаў плана), сіласу - 11 млн 445 тыс. т (55 працэнтаў плана), травяных кармоў - 7 млн 246 тыс. т (72 працэнты плана).
Цукровыя буракі ўбраны з 44 працэнтаў плошчаў, што складае 44 тыс. га. Накапана 2 млн 129 тыс. т караняплода.
Бульбы ў краіне накапана 477 тыс. т ураджайнасцю вышэйшай за мінулагоднюю на 3,8 ц/га. Убрана ўжо 68 працэнтаў плошчаў.
Усяго агародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, па краіне сабрана 89 тыс. т. Засеяныя плошчы складаюць больш за 8 тыс. га, ужо ўбрана 55 працэнтаў.-0-