
Дзяржаўных узнагарод і Падзякі Прэзідэнта Беларусі ўдастоены больш за 60 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Адпаведныя ўказ і распараджэнне падпісаў 17 красавіка кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Ордэны, медалі і ганаровыя званні прысвоены за шматгадовую плённую працу, заслугі ў сферы аховы дзяржаўнай граніцы, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне міжнацыянальных адносін, удасканаленне падатковай сістэмы, сродкаў сувязі, развіццё аграпрамысловага і паліўна-энергетычнага комплексаў, лясной гаспадаркі, прамысловасці, выдатныя дасягненні ў сферах аховы здароўя, адукацыі, культуры, спорту.
Ордэн Айчыны І ступені прысвоены генеральнаму дырэктару ААТ "Савушкін прадукт" Аляксандру Саўчыцу. Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны генеральны дырэктар ААТ "Брэсцкі мясакамбінат" Павел Бухавецкі, дырэктар ААТ "Мажэліт" Вікенцій Ермалёнак, прафесар кафедры тэрапіі Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя БДМУ Мар'ян Прыстром, начальнік дзяржаўнай установы "Галоўнае ўпраўленне па абслугоўванні дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый "Дыпсэрвіс" Валерый Скакун, дырэктар прадпрыемства "Гефест-тэхніка" Валянцін Фісюк і слесар па зборцы металаканструкцый Баранавіцкага станкабудаўнічага завода Віктар Ятчэня.
Старшыня Мінскага гарадскога армянскага культурна-асветнага таварыства "Аястан" Георгій Егіязаран удастоены ордэна Францыска Скарыны.
Медаль "За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы" прысвоены намесніку старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Ігару Печаню і начальніку ўпраўлення Дзяржпагранкамітэта Аляксандру Макарэвічу.
Вялікая група работнікаў удастоена медаля "За працоўныя заслугі". Сярод іх - начальнік службы падстанцый філіяла "Маладзечанскія электрычныя сеткі" РУП "Мінскэнерга" Аляксандр Багушэвіч, начальнік аддзела кантролю ветэрынарна-санітарнай якасці прадукцыі жывёльнага паходжання Гродзенскай абласной ветэрынарнай лабараторыі Таісія Вянсковіч, старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій Уладзімір Задзіран.
Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны настаўнік інфарматыкі гімназіі нумар 1 горада Брэста Ірына Гарбацэвіч, дырэктар ТАА "Музычная медыякампанія" Андрэй Гузель і генеральны прадзюсар Ганна Лукашэнка.
Указам таксама прысвоены ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь. Аўтару і выканаўцу песень, салістцы групы Aura Юліі Быкавай прысвоена ганаровае званне заслужанага артыста Беларусі. Дырэктару Магілёўскага абласнога цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў Аляксандру Шайтораву прысвоена ганаровае званне "Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь", а дырэктар ААТ "Парахонскае" Уладзімір Храленка стаў заслужаным работнікам сельскай гаспадаркі Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка таксама падпісаў распараджэнне аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Беларусі. За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё энергетычнай сістэмы краіны яе ўдастоены шэраг работнікаў гэтай галіны. У іх ліку намеснік генеральнага дырэктара па эканамічных і фінансавых пытаннях РУП "Мінскэнерга" Вячаслаў Дубовік, старшы машыніст турбіннага аддзялення турбіннага цэха філіяла "Бабруйская ЦЭЦ-2" РУП "Магілёўэнерга" Алег Кундас, майстар Клецкага раёна электрычных сетак філіяла "Стаўбцоўскія электрычныя сеткі" РУП "Мінскэнерга" Андрэй Майсейчык.
За шматгадовую плённую працу ў органах па надзвычайных сітуацыях, высокія паказчыкі і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена намесніку начальніка Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння "ЗУБР" МНС Канстанціну Гайшуну, начальніку Шклоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Максіму Кашо, начальніку Заводскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Руслану Круковічу і начальніку Шумілінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Андрэю Сасновічу.
Падзякі Прэзідэнта за высокае прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўклад у прымнажэнне і развіццё культурнага патэнцыялу краіны, арганізацыю і правядзенне рэспубліканскіх мерапрыемстваў удастоены генеральны дырэктар ТАА "Прадзюсарская кампанія Аўра" Яўген Алейнік, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін, галоўны рэдактар галоўнай рэдакцыі інфармацыі Беларускага тэлеграфнага агенцтва Алена Круталевіч, намеснік дырэктара ТАА "Музычная медыякампанія" Таццяна Кулакова, дырэктар дырэкцыі спецыяльных праектаў ЗАТ "Другі нацыянальны канал" Алена Лобач, рэжысёр-пастаноўшчык Агата Мацко, намеснік міністра адукацыі Кацярына Пятруцкая.
За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена вядучаму інжынеру перасовачнай механізаванай калоны нумар 19 (г.Жабінка) прадпрыемства "Брэстводбуд" Пятру Вайноўскаму. Гэтай узнагародай адзначаны дырэктар Навукова-даследчага фізіка-хімічнага інстытута ГДУ імя Ф. Скарыны Аляксандр Рагачоў - за шматгадовую плённую навуковую дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё беларуска-кітайскага супрацоўніцтва, а таксама машыніст укладчыка асфальтабетону прадпрыемства "Столінская ДБПМК-32" Уладзімір Ярмоліч - за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё дарожна-будаўнічага комплексу.-0-