Камянецкі раённы выканаўчы камітэт

Камянецкі раённы выканаўчы камітэт
burger

Карпенка расказаў аб рабоце інфармацыйнага цэнтра на выбарах дэпутатаў

21/02/2024 11:15

 Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка расказаў аб рабоце інфармацыйнага цэнтра на выбарах дэпутатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
 
Паводле яго, інфармацыйны цэнтр пачне працаваць 24 лютага.

Навацыі ў рабоце інфармацыйнага цэнтра ёсць заўсёды, адзначыў Ігар Карпенка. "Па-першае, у нас будзе ўключэнне не толькі абласных і Мінскай гарадской камісіі, але і тэрытарыяльных камісій - раённых, нават сельскіх пасялковых. Мы будзем мець магчымасць зрабіць прамое ўключэнне з Грамадскім цэнтрам назірання, які размясціўся па ініцыятыве грамадскіх аб'яднанняў і прафсаюзаў у Доме прафсаюзаў", - адзначыў кіраўнік ЦВК.

Ігар Карпенка нагадаў, што Цэнтр грамадскага назірання за выбарамі пачаў работу напярэдадні. "Дзякуючы гэтаму цэнтру мы атрымліваем дастаткова аператыўную інфармацыю з месцаў", - падкрэсліў Ігар Карпенка.

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі