
3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім створана рабочая група па дапрацоўцы праекта праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2026-2030 гады. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У склад гэтай групы ўключаны дэлегаты Усебеларускага народнага сходу, дзеючыя і былыя кіраўнікі органаў дзяржаўнай улады, арганізацый рэальнага сектара эканомікі, навуковых і грамадскіх арганізацый. Кіраўніком назначаны старшыня праўлення Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка.
Рабочай групе даручана сумесна з урадам дапрацаваць праект праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2026-2030 гады і далажыць аб ім кіраўніку дзяржавы. У далейшым дакумент будзе вынесены на разгляд Усебеларускага народнага сходу.-0-