Залог паспяховага развіцця Беларусі - у эфектыўнай рабоце ўсіх галін улады і паспяховай рэалізацыі імі ўсіх прынятых рашэнняў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і членамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, прынятыя канстытуцыйныя навацыі ў частцы пераразмеркавання паўнамоцтваў паміж Прэзідэнтам, парламентам, урадам, мясцовымі органамі кіравання і самакіравання накіраваны на тое, каб усе галіны ўлады працавалі эфектыўна, у поўным аб'ёме выконвалі свае функцыі, самастойна прымалі рашэнні і, што вельмі важна, адказвалі за іх рэалізацыю.
"Гэта залог далейшага паспяховага развіцця нашай краіны", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.