
5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі абарона Радзімы была і будзе ў руках мужных, моцных духам і адважных людзей. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўшаноўвання выпускнікоў вышэйшых ваенных навучальных устаноў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Завяршаючы мерапрыемствы, прысвечаныя галоўнаму дзяржаўнаму святу - Дню Незалежнасці, мы традыцыйна ўшаноўваем выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў, у тым ліку ваенных. Гэта цырымонія - даніна памяці пакаленню пераможцаў. Даніна памяці героям, якія вызвалялі 3 ліпеня Мінск, ачышчаючы родную зямлю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
"У нашай краіне абарона Радзімы была і будзе ў руках мужных, моцных духам і адважных людзей. Такіх, як вы - сапраўдных мужыкоў, якія апранулі афіцэрскі мундзір у такі цяжкі і непрадказальны час", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-