
9 жніўня, Бярозаўскі раён /Кар. БЕЛТА/. У вёсцы Высокае Бярозаўскага раёна 18-ы раз праходзіць экалагічны фестываль "Спораўскія сенакосы", які сабраў дзясяткі ўдзельнікаў і сотні гасцей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Традыцыя збірацца ў другую суботу жніўня тут жыве амаль два дзесяцігоддзі. На гэты раз у праграме майстар-класы рамеснікаў, канцэрт, забавы для дзяцей і выязны гандаль, але галоўнае - спаборніцтвы па ручной касьбе і футболе на балоце.








