
13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Белавежскай пушчы стартаваў адкрыты чэмпіянат краіны ў шматдзённай гонцы на шасэ сярод мужчын "Тур Беларусі", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У першы дзень спаборніцтваў адбудуцца 4-кіламетровы пралог, на старт індывідуальнай гонкі выйшлі 56 спартсменаў з Беларусі, Расіі, Узбекістана і Францыі. Лепшы вынік паказаў 18-гадовы Ілья Слесарэнка, пераадолеўшы дыстанцыю за 4 мінуты і 59 секунд. На адну секунду пераможца апярэдзіў Дзяніса Мазура, тройку лепшых замкнуў Аляксандр Сычугоў (+0,05 сек).
На першым этапе 13 жніўня веласіпедыстаў чакае 123-кіламетровы групавы маршрут са стартам ля Брэсцкай крэпасці і фінішам у Белавежскай пушчы. Шматдзённая велагонка завершыцца 17 жніўня ў Слоніме.-0-