Камянецкі раённы выканаўчы камітэт

Камянецкі раённы выканаўчы камітэт
burger

У Беларусі з'явіцца новы рэгулятар турыстычнай сферы. Лукашэнка падтрымаў прапанову

18/08/2025 16:55

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удзельную вагу турыстычнай сферы ў ВУП плануецца павялічыць у два разы. Аб гэтым журналістам заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Мікалай Снапкоў пасля нарады кіраўніка дзяржавы з кіраўніцтвам Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як паведамлялася раней, адной з тэм нарады Прэзідэнта Беларусі з кіраўніцтвам Савета Міністраў стала прапанова аб перадачы функцыі рэгулятара ў турыстычнай сферы ад Міністэрства спорту і турызму Нацыянальнаму агенцтву па турызме. З дакладам па тэме выступіў Мікалай Снапкоў.

"Праз складанае абмеркаванне кіраўнік падтрымаў ініцыятыву ўрада, але з персанальнай адказнасцю за дасягненне выніку, - сказаў журналістам Мікалай Снапкоў. - Мы плануем, што мы павялічым у два разы ўдзельную вагу гэтай галіны ў ВУП да 4 працэнтаў са штогадовым адсочваннем, маркіроўкай выніку. І з персанальнай адказнасцю за штогадовае атрыманне адпаведнага выніку".

Паводле яго слоў, дасягнуць пастаўленых задач плануецца ў тым ліку за кошт перафармаціравання галіны ў рэальную вертыкаль і пры ўзаемадзеянні дзяржавы з бізнесам. Першы віцэ-прэм'ер таксама звярнуў увагу на шматграннасць сферы турызму, з якой узаемадзейнічаюць 55 відаў эканамічнай дзейнасці.-0-

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі