У спартыўнай зале Навіцкавіцкай СШ прайшоў турнір па валейболе і спаборніцтвы па кулявой стральбе памяці Васіля Ігнацюка, які загінуў пры выкананні воінскага абавязку ў Афганістане, і 35-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Удзел узялі 4 валейбольныя дружыны раёна: зборная ГА "Белая Русь", каманда ДПУ НП "Белавежская пушча", ААТ "Белавежскі", і зборная г. Каменец.
І так, вынікі…
1 месца - каманда ААТ "Белавежскі"
2 месца - каманда г. Каменец
3 месца - каманда ГА "Белая Русь"
4 месца - каманда ДПУ НП "Белавежская Пушча"
Малайцы! Так трымаць!
Яўген АРАБЕЙКА