Камянецкі раённы выканаўчы камітэт

Камянецкі раённы выканаўчы камітэт
burger

Рэгіён

Город Каменец Подольский из Брестской области Беларуси: история, достопримечательности, фотографииКамянецкі раён адміністрацыйна падзелены на 1 гарадскі (Высокаўскі) і 13 сельскіх саветаў, якія ўключаюць у сябе 234 сельскія населеныя пункты, у тым ліку 17 аграгарадкоў.

Раён займае плошчу ў 1, 7 тыс. кв. км і размяшчаецца на паўночным захадзе Брэсцкай вобласці. Мяжуе з Рэспублікай Польшча, Брэсцкім, Жабінкаўскім, Кобрынскім і Пружанскім раёнамі Брэсцкай вобласці.

Камянецкі раён – адзін з найбуйнейшых раёнаў Брэсцкай вобласці па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі.

Сёння спецыялізацыя і асноўныя прыярытэты ў развіцці нашага раёна – гэта сельскагаспадарчая вытворчасць, перапрацоўчая прамысловасць у т.л. мясамалочная, прамысловая вытворчасць на аснове выкарыстання мясцовай сыравіны, сфера паслуг у т.л. турыстычныя, аграэкатурызм.

Камянецкі раён - адзін з найбуйнейшых раёнаў Брэсцкай вобласці па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Пад сельгасугоддзямі занята 50% тэрыторыі раёна. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі-мяса-малочная жывёлагадоўля, буракаводства, вырошчваюцца збожжавыя і кармавыя культуры, бульба.

Аграпрамысловы комплекс раёна прадстаўлены 9 адкрытымі акцыянернымі таварыствамі (ААТ «Белавежскі», «Савушкіна пушча», «Відамлянскае», «АграНіва», «Александрыя-Агра», «Макарава-Агра», «Агра-Пелішча» «Агра Турна», «Агра-Зарэчча») і 2 абслуговымі арганізацыямі - ААТ «Камянецкі райаграсэрвіс» і УП «Камянецкае ПМС».

Прамысловы комплекс раёна прадстаўлены наступнымі асноўнымі прадпрыемствамі: ТАА «Аграпрадукт», СААТ «Белавежскія сыры», КУМПП ЖКГ «Камянецкая ЖКГ», ТАА «РыёнаСІЭМЖЫ», мясакамбінат ААТ «Белавежскі».

У горадзе захавалася шмат помнікаў культуры, архітэктуры, археалогіі і гісторыі розных перыядаў. Гонар горада - помнік абарончага дойлідства сусветнага значэння «Камянецкая вежа», цяпер філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея. У пачатку 2000-х гг. праведзена чарговая рэстаўрацыя Камянецкай вежы. У 2005 г. музейная экспазіцыя была абноўлена да рэспубліканскага Дня пісьменства, які праводзіўся ў г. Каменцы.

Недалёка ад вежы размешчана Сімяонаўская царква. Пабудавана Свята-Сімяонаўская царква на месцы драўлянага храма 16 стагоддзя, з'яўляецца помнікам архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана ў 1914 годзе да 300-годдзя дынастыі дома Раманавых. Гонарам Сімяонаўскай царквы з'яўляецца велічны разны дубовы трохярусны іканастас сярэдзіны 19 стагоддзя з выявамі святых, напісаных у майстэрні вядомага расійскага мастака Віктара Васняцова.

Сусветна вядомы нацыянальны парк «Белавежская пушча» з адміністрацыйным цэнтрам у аг. Каменюкі Камянецкага раёна. Папулярнасць пушчы распаўсюдзілася па ўсім свеце і працягвае расці. Першабытны лясны масіў плошчай больш за 500 квадратных кіламетраў унікальны сваёй разнастайнай флорай і фаунай, багатай гісторыяй. Турыстам прапануюць наведаць: музей прыроды, экскурсійныя вальеры, маёнтак Дзеда Мароза - самы вядомы турыстычны брэнд краіны. У 2019 годзе ў НП «Белавежская пушча»  адкрыўся археалагічны музей пад адкрытым небам. У аснове музея-скансена — сем частак, якія адлюстроўваюць розныя эпохі: ад мезаліту да Сярэднявечча.



ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі