Багацееў Анатолій Уладзіміравіч
Тэлефон: (+3751631) 76-1-41
Намеснік старшыні райвыканкама, які курыруе пытанні
будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, энергетыкі, транспарту і сувязі:
ажыццяўляе кіраўніцтва будаўнічым, паліўна-энергетычнымй
комплексамі і дарожнай гаспадаркай раёна, жыллёва-камунальнай гаспадаркай,
транспартам і сувяззю, дзяржаўнай пагранічнай палітыкай на тэрыторыі раёна;
каардынуе дзейнасць службаў па прадухіленні і ліквідацыі
наступстваў аварый і стыхійных бедстваў.
Курыруе пытанні:
будаўнічай дзейнасці, архітэктуры, горадабудаўніцтва і
жыллёвага будаўніцтва;
энергетыкі і энергазберажэння незалежна ад формы ўласнасці
арганізацыі;
дарожнай дзейнасці, у тым ліку развіцця інфраструктуры
прыдарожнага сэрвісу, бяспекі дарожнага руху;
добраўпарадкавання і санітарнага стану горада і сельскіх
населеных пунктаў раёна;
размеркавання фондаў драўніны для фізічных асоб на рамонт
жылых дамоў, гаспадарчых пабудоў, будаўніцтва і рэканструкцыю жылля;
матэрыяльна-тэхнічных і другасных рэсурсаў;
збору другасных матэрыяльных рэсурсаў;
сувязі і інфарматызацыі;
міжнароднага супрацоўніцтва ў курыруемых галінах;
выканання сацыяльных стандартаў па абслугоўванні
насельніцтва раёна па курыруемых галінах;
своечасовай выплаты заработнай платы работнікам па курыруемых
галінах;
узаемадзеяння з аддзяленнямі банкаў у частцы фінансавання
будаўніцтва аб'ектаў і дзейнасці арганізацый і прадпрыемстваў будаўнічага
комплексу;
узаемадзеяння з галіновымі прафсаюзамі курыруемых
арганізацый;
выканання патрабаванняў Дырэктыў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
ад 11 сакавіка 2004 г. №1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны»,
ад 27 снежня 2006 г. №2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні
якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва» ў курыруемых арганізацыях;
захавання заканадаўства ў сферы бяспекі (у тым ліку пажарнай і прамысловай) у
падведамасных арганізацыях.
Ажыццяўляе агульны кантроль за выкананнем патрабаванняў:
Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 сакавіка 2019
г. №7 «Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны»;
Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 сакавіка 2019
г. №8 «Аб прыярытэтных напрамках развіцця будаўнічай галіны».
Ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва выканання дзяржаўных праграм
па курыруемых галінах.
Узначальвае па накіраванні дзейнасці камісіі, саветы,
рабочыя групы, якія ствараюцца ў райвыканкаме.
Ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці:
камунальнага ўнітарнага шматгаліновага вытворчага
прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Камянецкая ЖКГ»;
дачэрняга камунальнага ўнітарнага прадпрыемства па
капітальным будаўніцтве «УКС Камянецкага раёна»;
камунальнага ўнітарнага праектна-вытворчага
архітэктурна-планіровачнага прадпрыемства «Камянецкая архітэктура»;
дзяржаўнага ўнітарнага будаўнічага прадпрыемства «Камянецкая
ПМК-14»;
Камянецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях;
Камянецкага раёна электрычных сетак Брэсцкага
рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Брэстэнерга»;
Камянецкага ўчастка электрычнай сувязі Брэсцкага занальнага
вузла электрычнай сувязі Брэсцкага філіяла Рэспубліканскага ўнітарнага
прадпрыемства «Белтэлекам»;
Камянецкага раёна газазабеспячэння вытворчага ўпраўлення
«Брэстгаз»;
філіяла «Аўтамабільны парк №9 г.Камеянец адкрытага
акцыянернага таварыства «Брэстаблаўтатранс»;
філіяла «Высокаўскае ДРБУ-137» камунальнага ўнітарнага
прадпрыемства па праектаванні, утрыманні, рамонце і будаўніцтве мясцовых
аўтамабільных дарог «Брэстаблдарбуд»;
іншых арганізацый, якія ажыццяўляюць абслугоўванне
аўтамабільных дарог на тэрыторыі раёна;
Камянецкай раённай інспекцыі Дзяржэнерганагляду па Брэсцкай
вобласці;
дыягнастычных станцыі рэспубліканскага ўнітарнага
прадпрыемства «Белтэхагляд»;
станцыі Высока-Літоўск транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага
прадпрыемства «Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі»;
грамадскіх аб'яднанняў:
Камянецкай раённай арганізацыйнай структуры рэспубліканскага
дзяржаўнага грамадскага аб'яднання «Беларускае добраахвотнае пажарнае
таварыства»;
Камянецкай раённай арганізацыі рэспубліканскага
дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае рэспубліканскае таварыства
выратавання на водах».
Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю:
аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай
гаспадаркі райвыканкама.
Ажыццяўляе іншыя абавязкі і паўнамоцтвы, прадугледжаныя
заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.