Камянецкі раённы выканаўчы камітэт

Камянецкі раённы выканаўчы камітэт
burger
Галоўная // Беларусская версия // Кіраўніцтва // Намеснікі старшіні раеннага выканаўчага камітета

НАМЕСНІК СТАРШЫНІ РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА, ЯКІ КУРЫРУЕ ПЫТАННІ ЭКАНОМІКІ

09/02/2024 11:50

Міхальчык Аляксандр Пятровіч

Тэлефон: (+3751631) 76-0-98

Намеснік старшыні райвыканкама, які курыруе пытанні эканомікі:

аналізуе, распрацоўвае і ўкараняе агульную стратэгію сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна;

каардынуе работу структурных падраздзяленняў райвыканкама ў частцы эканамічнага развіцця раёна.

 

Курыруе пытанні:

эканомікі, цэнаўтварэння, маёмасных адносін, безнаяўных разлікаў, статыстыкі і аналізу;

прадпрымальніцтва і інвестыцыйнай дзейнасці;

занятасці насельніцтва;

працы і заработнай платы;

абароны правоў спажыўцоў;

узаемадзеяння з галіновымі прафсаюзамі;

работы прадпрыемстваў прамысловасці, якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі прамысловасці;

рэфармавання дзяржаўных прадпрыемстваў (арганізацый) і прадпрыемстваў з доляй дзяржавы;

знешнеэканамічных і рэгіянальных сувязей;

гандлю і сферы паслуг прадпрыемстваў і арганізацый усіх форм уласнасці;

страхавой дзейнасці, дзяржаўных знакаў і каштоўных папер;

кантролю за выкананнем коштаў і тарыфаў;

прадпрыемстваў недзяржаўнай формы ўласнасці;

грамадскіх аб'яднанняў прадпрымальнікаў і наймальнікаў;

узаемадзеяння з банкамі ў частцы крэдытавання прамысловых прадпрыемстваў і інвестыцыйных праектаў;

выканання сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва раёна;

рэгулявання дзяржаўных закупак і закупак за кошт уласных сродкаў;

лічбавай эканомікі;

міжнароднага супрацоўніцтва ў курыруемых галінах;

своечасовай выплаты заработнай платы работнікам па курыруемых галінах;

выканання патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. №2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва» щ курыруемых арганізацыях;

захавання заканадаўства ў сферы бяспекі (у тым ліку пажарнай і прамысловай) у падведамасных арганізацыях.

 

Ажыццяўляе агульны кантроль за выкананнем патрабаванняў:

Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2012 г. №6 «Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці»;

Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. №7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва»;

Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 2017 г. №8 «Аб развіцці лічбавай эканомікі»;

Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. №1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны»;

Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. №3 «Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы»;

Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2010 г. №4 «Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь»;

Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 кастрычніка 2022 г. №10 «Аб недапушчальнасці росту цэн».

 

Ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва выканання дзяржаўных праграм па курыруемых галінах.

 

Узначальвае па накіраванні дзейнасці камісіі, саветы, рабочыя групы, якія ствараюцца ў райвыканкаме.

 

Ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці:

філіяла «Камянецкі» гандлёвага щнітарнага прадпрыемства «Брэсцкая міжрайбаза»;

прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Камянецкім раёне;

раённага аддзела статыстыкі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Брэсцкай вобласці.

 

Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю:

аддзела эканомікі райвыканкама;

упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама (у частцы пытанняў удасканалення сістэмы аплаты працы і ўзмацнення матывацыі працы ў галінах эканомікі, удасканалення нарміравання працы і выкарыстання працоўных рэсурсаў, экспертызы, аховы працы і тэхнікі бяспекі, працоўных адносін, занятасці насельніцтва).

 

Ажыццяўляе іншыя абавязкі і паўнамоцтвы, прадугледжаныя заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі