Шпак Дзяніс Іванавіч
Тэлефон: (+3751631) 76-3-41
Намеснік старшыні райвыканкама, які курыруе пытанні
сацыяльнай сферы:
ажыццяўляе кіраўніцтва сацыяльна-культурным комплексам,
інфармацыйнай і ідэалагічнай працай;
ажыццяўляе дзяржаўную палітыку ў галіне сацыяльнай абароны,
альтэрнатыўнай службы, развіцця турызму, дэмаграфічнай бяспекі;
арганізуе работу з кіруючымі кадрамі, рэзервам кадраў і з
насельніцтвам.
Курыруе пытанні:
аховы здароўя;
адукацыі;
культуры і мастацтва;
фізічнай культуры, спорту і турызму;
інфармацыйнай дзейнасці і сродкаў масавай інфармацыі;
маладзёжнай палітыкі;
палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў, фондаў і
прафсаюзаў;
рэлігійных арганізацый;
каардынацыі ўзаемадзеяння з прафсаюзнымі арганізацыямі;
сямейнай і гендарнай палітыкі;
аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння;
рэалізацыі праграм міжнароднай гуманітарнай дапамогі;
арганізацыі працы і ўзаемадзеяння з суб'ектамі прафілактыкі
і грамадскімі фарміраваннямі па забеспячэнні прафілактыкі правапарушэнняў;
арганізацыі працы і ўзаемадзеяння з суб'ектамі прафілактыкі
і грамадскімі фарміраваннямі па забеспячэнні прафілактыкі захворванняў,
наркаманіі, барацьбы з п'янствам і алкагалізмам;
своечасовай выплаты заработнай платы работнікам па курыруемых
галінах;
выканання сацыяльных стандартаў па абслугоўванні
насельніцтва раёна па курыруемых галінах;
выканання патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
ад 11 сакавіка 2004 г. №1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і
дысцыпліны» ў курыруемых арганізацыях;
захавання заканадаўства ў сферы бяспекі (у тым ліку пажарнай
і прамысловай) у падведамасных арганізацыях.
Ажыццяўляе агульны кантроль за выкананнем патрабаванняў:
Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006
г. №18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных
сем'ях»;
Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 жніўня 2015 г.
№5 «Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе»;
Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006
г. №2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння
жыццядзейнасці насельніцтва» ў курыруемых арганізацыях.
Ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва выканання дзяржаўных праграм
па курыруемых галінах.
Узначальвае па накіраванні дзейнасці камісіі, саветы,
рабочыя групы, якія ствараюцца ў райвыканкаме.
Ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці:
установы аховы здароўя «Камянецкая цэнтральная раённая
бальніца»;
дзяржаўнай установы «Камянецкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі»;
Камянецкага раённага вузла паштовай сувязі Брэсцкага філіяла
рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта»;
Камянецкага раённага аддзялення «Белсаюздрук»;
дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі санаторый «Белая вежа»
для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў»;
установы «Камянецкая раённая рэдакцыя газеты «Навіны
Камянеччыны» і радыёвяшчання;
установы адукацыі «Высокаўскі дзяржаўны аграрны каледж»;
дзяржаўнай установы адукацыі «Высокаўская санаторная
школа-інтэрнат»;
Камянецкага раённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення
Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны
Рэспублікі Беларусь;
Камянецкай цэнтральнай раённай аптэкі №16 Брэсцкага
гандлёва-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Фармацыя»;
дзяржаўнай установы «Камянецкі тэрытарыяльны цэнтр
сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»;
дзяржаўнай установы «Камянецкі раённы фізкультурна-спартыўны
клуб «Лідар»;
дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці
бюджэтных арганізацый Камянецкага раёна».
Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю:
аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі
райвыканкама,
аддзела культуры райвыканкама;
аддзела па адукацыі райвыканкама;
упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне
райвыканкама (у частцы пытанняў сацыяльнай абароны);
аддзела запісу актаў грамадзянскага стану райвыканкама;
камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама;
галоўнага спецыяліста райвыканкама (адказнага за спорт,
фізкультурна-аздараўленчую дзейнасць і турызм).
Ажыццяўляе іншыя абавязкі і паўнамоцтвы, прадугледжаныя
заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.