Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // Беларусская версия // Кіраўніцтва // Кіраўнік спраў райвыканкама

Кіраўнік спраў райвыканкама





Букач Таццяна Уладзiмiраўна

Тэлефон: (+3751631) 76-1-22

 

 

кіраўнік спраў райвыканкама:

ажыццяўляе кіраванне адміністрацыйна-гаспадарчай дзейнасцю райвыканкама.

Курыруе пытанні:

забеспячэння дзейнасці райвыканкама;

кантролю за выкананнем штогадовага плана работы райвыканкама; каардынацыі работы структурных падраздзяленняў райвыканкама, Высокаўскага гарадскога, сельскіх выканаўчых камітэтаў па пытаннях захавання Рэгламенту работы райвыканкама і Правілаў унутранага працоўнага распарадку ў райвыканкаме;

кантролю выканання дакументаў і нормаў справаводства ў структурных падраздзяленнях райвыканкама, Высокаўскім гарадскім, сельскіх выканаўчых камітэтах;

кантролю за выкананнем рашэнняў райвыканкама, распараджэнняў і даручэнняў старшыні райвыканкама;

падрыхтоўкі, правядзення апаратных нарад райвыканкама, у тым ліку выязных, афармленне адпаведных дакументаў;

падрыхтоўкі, правядзення пасяджэнняў райвыканкама, у тым ліку выязных;

афармлення матэрыялаў райвыканкама, кантролю за давядзеннем рашэнняў райвыканкама да выканаўцаў;

арганізацыі і каардынацыі работы па абароне персанальных даных у райвыканкаме;

арганізацыйна-гаспадарчага забеспячэння, прыёму дэлегацый (замежных, урадавых і іншых органаў дзяржаўнай улады і кіравання);

правядзення дзяржаўных закупак для патрэб апарата райвыканкама;

транспартнага абслугоўвання райвыканкама;

утрымання і аховы будынкаў райвыканкама;

забеспячэння жыллёва-бытавых умоў кіраўніцтва райвыканкама;

арганізацыі прыёму грамадзян, работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у райвыканкаме;

функцыянавання службы «адно акно» ў райвыканкаме;

работы дзяржаўнай установы «Камянецкі раённы архіў»;

работы натарыяльнай канторы Камянецкага раёна.

Удзельнічае сумесна з іншымі структурнымі падраздзяленнямі райвыканкама ў распрацоўцы дакументаў мабілізацыйнага плана раёна на разліковы год, а таксама ў планаванні і выкананні мерапрыемстваў мабілізацыйнай падрыхтоўкі эканомікі.

Выконвае абавязкі аператара абаненцкага пункта абароненай электроннай пошты Нацыянальнай сеткі перадачы шыфраванай інфармацыі «Атлас-Беларусь» у перыяд часовай адсутнасці асноўнага аператара.

Ажыццяўляе завярэнні запісаў аб звальненні ў працоўных кніжках работнікаў апарата райвыканкама.

Узначальвае па накіраванні дзейнасці камісіі, саветы, рабочыя групы, якія ствараюцца ў райвыканкаме.

Ажыццяўляе кіраванне дзейнасцю:

групы забеспячэння дзейнасці і тэхнічнага абслугоўвання райвыканкама;

службы «адно акно» райвыканкама.

Ажыццяўляе іншыя абавязкі і паўнамоцтвы, прадугледжаныя заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.