Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным

Адвакаты Беларусі 15 сакавіка правядуць бясплатныя кансультацыі

12/03/2024 14:03
 Адвакаты Беларусі бясплатна пракансультуюць малазабяспечаных грамадзян 15 сакавіка. Акцыя прымеркавана да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і пройдзе ва ўсіх тэрытарыяльных калегіях адвакатаў.

Акцыя пройдзе ў форме вусных кансультацый па пытаннях, якія не звязаны з прадпрымальніцкай дзейнасцю і не патрабуюць азнаямлення з дакументамі. Больш падрабязна з інфармацыяй аб правядзенні акцыі ў кожным рэгіёне можна будзе азнаёміцца на сайтах тэрытарыяльных калегій адвакатаў.

У гэтым годзе адвакаты таксама правядуць аналагічныя акцыі 8 мая - да Дня Перамогі; 26 чэрвеня - да Дня ўтварэння адвакатуры Беларусі; 1 кастрычніка - да Дня пажылых людзей; 29 лістапада - да Дня юрыста.