Бясплатная юрыдычная дапамога: 28 сакавіка прафсаюзы правядуць прававыя прыёмы
27/03/2024 15:03
Прававыя прыёмы пройдуць 28 сакавіка па ўсёй краіне.
Месца правядзення - арганізацыі, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёнаў, гарадоў рэспублікі, раённыя, гарадскія аб'яднанні прафсаюзаў. Уся неабходная інфармацыя аб месцы і часе правядзення прыёмаў знаходзіцца на афіцыйных сайтах абласных, раённых, гарадскіх аб'яднанняў прафсаюзаў. Таксама ажыццяўляецца папярэдні запіс.
Папярэдне запісацца на прафсаюзны прыём можна асабіста, па тэлефоне, праз сайт, па адрасе электроннай пошты раённага, гарадскога аб'яднання прафсаюзаў. Атрымаць кансультацыі прафсаюзных юрыстаў можна па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў.
У час прававых прыёмаў да прафсаюзных юрыстаў далучаюцца і пракурорскія работнікі, якія гатовы падключыцца да вырашэння пытанняў тых, хто звярнуўся. Пад асаблівай увагай - выкананне наймальнікамі гарантый у галіне працы, парадку і тэрмінаў выплаты заработнай платы, а таксама ўсіх сум, якія належаць работніку пры звальненні.
Прававыя інспектары працы таксама на пастаяннай аснове аказваюць юрыдычную дапамогу грамадзянам. Звярнуцца можна па тэлефоне, прыйсці на асабісты прыём, пакінуць пісьмовы зварот або электронны - праз спецыяльны сэрвіс на інтэрнэт-партале ФПБ.