Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным

Дэлегат аб УНС: у прыярытэце - бяспека і паспяховае развіццё краіны

22/04/2024 11:04
22 красавіка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У прыярытэце Усебеларускага народнага сходу будуць бяспека і паспяховае развіццё краіны. Такое меркаванне ў размове з карэспандэнтам БЕЛТА выказаў дэлегат УНС, прафесар кафедры тэхнічнага забеспячэння сельскагаспадарчай вытворчасці і аграноміі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Васіль Качурка.

Васіль Качурка дэлегатам Усебеларускага народнага сходу выбраны трэці раз. "Я ўдзельнічаў у двух папярэдніх УНС. Змяніліся падыходы да правядзення сходу, на дэлегатаў кладзецца іншая адказнасць. Але нязменна тое, што гэта важная палітычная падзея ў жыцці нашай краіны. Яна вызначае і стратэгію, і далейшае развіццё. Чакаю, што будуць пастаўлены напружаныя, але рэальна выканальныя задачы, а мы павінны прымаць усе меры, каб іх ажыццявіць", - сказаў жыхар Баранавіч.

Ён падкрэсліў, што з аднаго боку быць дэлегатам ганарова, з іншага - вельмі адказна. "Мы павінны правільна разумець пастаўленыя задачы, даносіць да людзей і настройваць іх на выкананне гэтых патрабаванняў. Як дэлегаты будзем несці адказнасць за прынятыя рашэнні і іх выкананне", - заўважыў Васіль Качурка.

У прыватнасці, на адабрэнне Усебеларускага народнага сходу вынесены Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі і абноўленая Ваенная дактрына. "Самае галоўнае, чаму ўдзяляецца ўвага, - бяспека. Беларусь невялікая краіна, яна зазнала шмат бед у гады Вялікай Айчыннай вайны. Правільна ўзнімаецца пытанне генацыду беларускага народа. Мы павінны берагчы зямлю, якую адваявалі нашы продкі, паважаць гераізм, які праявілі нашы воіны, - падкрэсліў дэлегат УНС, адзначыўшы важнасць умацавання ў тым ліку эканамічнай бяспекі. - Эканамічны і вытворчы патэнцыял у краіны, нашых прадпрыемстваў і людзей даволі вялікі. Справіцца з выклікамі нам будзе па сілах".-0-