Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным

"Гэта іміджавы праект для Беларусі". Перспектывы развіця БНБК абмяркоўваюць на нарадзе ў Лукашэнкі

19/12/2023 13:12
 

19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19 снежня сабраў нараду па пытаннях развіцця Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі і правядзення меліярацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Удзельнікамі нарады сталі члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, губернатары, прадстаўнікі навуковай сферы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў такім складзе традыцыйна на разгляд выносяцца найбольш злабадзённыя, вельмі важныя пытанні стратэгічнага развіцця дзяржавы.

"На парадку дня сённяшняй нашай нарады два важнейшыя пытанні - развіццё Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі і выкананне на месцах праграмы па меліярацыі. Ужо год, як адбылося ўрачыстае адкрыццё унікальнай маштабнай вытворчасці БНБК. Мы ў свой час, ды і цяпер ганарымся гэтай вытворчасцю. Для старту яе работы былі створаны ўсе ўмовы. І мы дамовіліся, што будзем усяляк падтрымліваць гэты праект", - нагадаў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым, паводле інфармацыі кіраўніка дзяржавы, на прадпрыемстве справы ідуць не зусім так, як планавалі.

"Камітэт дзяржкантролю, якому было даручана прарэвізаваць вельмі сур'ёзна сітуацыю на БНБК, дакладвае: ёсць істотныя недапрацоўкі і праблемы па загрузцы магутнасцей завода, збыце гатовай прадукцыі. Усё гэта негатыўна ўплывае на фінансавыя паказчыкі БНБК (яшчэ б!). Хацелася б пачуць ад урада дакладны алгарытм устаранення ўсіх існуючых недапрацовак, забеспячэння фінансавай устойлівасці ў рабоце прадпрыемства", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка перш за ўсё пацікавіўся, як рэалізуюцца вытворчыя планы і экспартная стратэгія, ці патрэбны дадатковыя рашэнні для збалансаванага развіцця карпарацыі.

"Я хачу, каб вы разумелі: гэта іміджавы праект, вельмі важны тэхналагічны праект для нашай краіны. Вы ведаеце, у што ён абышоўся не толькі мне, але і дзяржаве", - заявіў беларускі лідар.-0-