Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным

КАЧАНАВА: РАБОТА СА ЗВАРОТАМІ ГРАМАДЗЯН У БЕЛАРУСІ ВЫБУДАВАНА НА ДАВОЛІ ВЫСОКІМ УЗРОЎНІ

21/07/2023 14:07
 

20 ліпеня, Івацэвічы /Кар. БЕЛТА/. Работа са зваротамі грамадзян у Беларусі выбудавана на даволі высокім узроўні. Аб гэтым заявіла журналістам старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава перад выязным пашыраным пасяджэннем Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу ў Івацэвічах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта работа выбудавана на даволі высокім узроўні ў нашай краіне ў цэлым. Паколькі дакладна вызначана законам, як павінны працаваць службовыя асобы, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый з насельніцтвам. І таму сістэма ў гэтай рабоце ёсць, у гэтым няма ніякага сумнення. Іншая справа, што мы разумеем, што жыццё кожны раз ставіць перад намі новыя пытанні і задачы", - сказала Наталля Качанава.

На яе думку, у Брэсцкай вобласці дастаткова эфектыўна працуюць са зваротамі грамадзян. Гэта паказаў і адзіны дзень прыёму, які напярэдадні правялі ў рэгіёне члены Савета Рэспублікі. Было прынята 90 чалавек. "Яшчэ год таму былі звароты ад людзей, што цяжка трапіць да нейкіх службовых асоб. Сёння ўжо з такімі пытаннямі да нас не звярталіся. Пытанні сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якія традыцыйна займаюць вялікую долю ў агульным пірагу зваротаў - учарашні прыём паказаў, што такіх пытанняў было няшмат. Гэта сведчыць аб тым, што ў Брэсцкай вобласці змаглі выйсці на такі ўзровень, што колькасць такіх зваротаў да нас зменшылася", - адзначыла старшыня Савета Рэспублікі.

На выязным пашыраным пасяджэнні Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу разглядаюцца вынікі работы са зваротамі грамадзян у Брэсцкай вобласці за першае паўгоддзе. Было адзначана, што па колькасці зваротаў грамадзян да сенатараў Брэсцкая вобласць займае трэцяе месца сярод рэгіёнаў рэспублікі. Удзельная вага зваротаў ад жыхароў вобласці склала каля 11 працэнтаў. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года колькасць зваротаў павялічылася на 6 працэнтаў і склала 3,6 тыс. Прычым кожны чацвёрты зварот да членаў Савета Рэспублікі - паўторны.

У рабоце пасяджэння прымаюць удзел памочнік Прэзідэнта - інспектар па Брэсцкай вобласці Валерый Вакульчык, старшыні гарадскіх, раённых і сельскіх Саветаў дэпутатаў, члены маладзёжнага савета.-0-