Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным

Ліцэнзаванне для школ і дзіцячых садоў: у якія тэрміны могуць звярнуцца прадпрымальнікі і дзяржустановы

24/10/2022 09:10
 24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 1 студзеня ліцэнзію павінны атрымаць усе ўстановы, якія плануюць выхоўваць дашкольнікаў, а таксама даваць агульную сярэднюю і спецыяльную адукацыю. Патрабаванні да ўстаноў адукацыі ўсіх форм уласнасці адзіныя, паведамілі ў эфіры тэлеканала СТБ, перадае БЕЛТА.

Як адзначыў дырэктар Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Міхаіл Мірончык, у арт. 215 закона аб ліцэнзаванні прапісана, якія патрабаванні павінны выканаць саіскальнікі ліцэнзіі. Гэта наяўнасць вучэбна-праграмнай дакументацыі, мэблі, інвентару, а таксама ўмоў для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, укамплектаванасць педагагічнымі кадрамі.

"Сюды дабаўляецца гранічная колькасць навучэнцаў, выкананне санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў і рэжыму, праходжанне дзяржаўнай акрэдытацыі, рэалізацыя сукупнасці адукацыйных праграм, якія прадугледжаны для адпаведнага віду ўстановы", - адзначыў Міхаіл Мірончык.

Ён нагадаў аб тым, што з'яўляюцца новыя ліцэнзуючыя органы ў асобе Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў, якія будуць ажыццяўляць ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці на ўзроўні дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі.

Тэрміны звароту за ліцэнзіяй дакладна вызначаны - з 14 па 23 лістапада звярнуцца ў райвыканкамы змогуць індывідуальныя прадпрымальнікі, з 24 лістапада па 9 снежня - дзяржаўныя ўстановы.-0-

https://blr.belta.by/society/view/litsenzavanne-dlja-shkol-i-dzitsjachyh-sadou-u-jakija-terminy-moguts-zvjarnutstsa-pradprymalniki-i-120953-2022/