Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным

Лукашэнка пра адносіны з Узбекістанам: нямала зроблена, але ёсць куды імкнуцца

07/09/2023 08:09
 

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У адносінах Беларусі з Узбекістанам нямала зроблена, але ёсць куды імкнуцца. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы са старшынёй Сената Олій Мажліса Узбекістана Танзілой Нарбаевай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што візіт праходзіць у год 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Узбекістанам. "Нямала зроблена, але ёсць куды імкнуцца ў гэты няпросты час, калі ў міжнародных адносінах мы знаходзімся на разломе", - ахарактарызаваў узровень супрацоўніцтва Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, Беларусь гатова развіваць адносіны і дзяліцца любымі тэхналогіямі. Асабліва кіраўнік дзяржавы адзначыў эфектыўнае ўзаемадзеянне дзвюх краін і падтрымку адзін аднаго на міжнародных пляцоўках і ў інтэграцыйных аб'яднаннях, выказаў удзячнасць за падтрымку ў пытанні паскоранага атрымання Беларуссю членства ў ШАС. "Мы вас заўсёды будзем падтрымліваць, таму што ваш курс на міралюбнасць, на дружалюбныя адносіны з суседзямі і іншымі краінамі - гэта і наш курс", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт лічыць, што сваю ролю ў развіцці адносін дзвюх краін адыграе Беларуска-ўзбекскі жаночы бізнес-форум, які праходзіць гэтымі днямі ў Мінску. "Я вельмі хацеў бы, каб мы перайшлі да рэгіянальнага супрацоўніцтва (як з Расійскай Федэрацыяй, вопыт ужо ёсць), асновай якога з'яўляецца эканоміка. Для нас гэта важна, для Узбекістана - яшчэ важней з пункту гледжання тэхналогій. Пачынаючы ўжо не з простага гандлю, а ўжо з кааперацыі прадпрыемстваў, пераносу нашых тэхналогій ва Узбекістан - для вас гэта было б вельмі цікава. Мы гатовы ў гэтым напрамку абсалютна адкрыта працаваць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў Беларусі вельмі цёпла ставяцца да Узбекістана і ўзбекаў, якія падобныя да беларусаў у галоўным - гэта вельмі працавітыя людзі, якім давялося ў сваёй гісторыі пераадолець многія выпрабаванні.

Гаворачы аб сваім асабістым стаўленні да краіны, Аляксандр Лукашэнка расказаў, што доўгі час уважліва, пільна назірае за развіццём Узбекістана і лічыць, што з цяперашнім кіраўніком - Прэзідэнтам Шаўкатам Мірзіёевым - народу пашанцавала: "У вас вельмі добры Прэзідэнт. Я і ў вочы яму гавару: ты не павінен падвесці народ, які табе так давярае і верыць".

"Пашанцавала ў тым плане, што ён вельмі хоча зрабіць для Узбекістана і ўзбекаў жыццё лепшым, - дадаў беларускі лідар. - Ва Узбекістана вялікая будучыня. І мая вам парада: пастарайцеся як мага даўжэй зберагчы свайго Прэзідэнта. Яму патрэбны час, каб разгарнуцца".

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што неаднаразова наведваў Узбекістан, не так даўно разам з Шаўкатам Мірзіёевым пабываў на поўдні гэтай рэспублікі, дзе надзвычай прыгожыя мясціны. Кіраўнік узбекскай дзяржавы зноў запрасіў беларускага калегу ў сваю краіну, але, як прызнаўся Прэзідэнт Беларусі, яму хацелася б пабываць у горных рэгіёнах гэтай краіны зімой: "Я пастараюся вырвацца ў бліжэйшы час, каб пабываць у вас у гарах". У сваю чаргу Танзіла Нарбаева перадала прывітанне ад Прэзідэнта Узбекістана і запрашэнне наведаць краіну: беларускага лідара чакаюць ва Узбекістане ў канцы бягучага або пачатку наступнага года.-0-