Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным

Лукашэнка пра палёт беларускага касманаўта: гэта не толькі імідж краіны, мы - касмічная дзяржава

27/03/2024 09:03
 
26 сакавіка, Ашмянскі раён /Кар. БЕЛТА/. Палёт беларускага касманаўта на МКС - гэта не толькі імідж краіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта не толькі імідж. Гэта цэлая галіна", - сказаў Прэзідэнт. Пры гэтым, паводле яго слоў, імідж у якасці краіны, здольнай выхаваць і запусціць у космас жанчыну-касманаўта, таксама важны. Кіраўнік дзяржавы падзякаваў расійскаму боку і асабіста Уладзіміру Пуціну за аказанне садзейнічання ў падрыхтоўцы, арганізацыі палёту беларускі і вырашэнне пытанняў фінансавання.

"Яны малайцы, уключылі (беларуску. - Заўвага БЕЛТА) у склад сваіх (касманаўтаў. - Заўвага БЕЛТА), падрыхтавалі нашых дзяўчат. Бачыце па ўчарашнім дні, нават насцярожвае мяне такі спакой нашага касманаўта", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама расказаў аб асабістых перажываннях за палёт Марыны Васілеўскай, размове з гендырэктарам "Раскосмасу". Прэзідэнт прызнаўся, што былі пэўныя хваляванні, калі адбылася няштатная сітуацыя і з першай спробы палёт не адбыўся. Тым больш што Аляксандр Лукашэнка ў свой час быў сведкам няўдалага запуску беларускага спадарожніка "БелКА". Аднак кіраўнік "Раскосмасу" Юрый Барысаў у размове з кіраўніком беларускай дзяржавы дэталёва расказаў, што адбылося і па якіх прычынах. Паводле яго слоў, справа была ў акумулятарах, адзін з якіх не спрацаваў, і старт быў аўтаматычна адменены. Юрый Барысаў запэўніў Прэзідэнта Беларусі, што пасля здарэння былі праведзены дадатковыя праверкі.

"Стартавалі. Самае любімае маё відовішча. Прыгажуня ракета, - адзначыў ён. - Я радуюся разам з вамі, што мы дасягнулі вяршыні ў космасе. Мы сапраўды сталі касмічнай дзяржавай".
У той жа час Прэзідэнт растлумачыў, што ў краіне няма планаў па будаўніцтве ўласнага касмадрома або стварэнні ракет, паколькі ў цяперашняй сітуацыі гэта немэтазгодна - ёсць магчымасць рэалізацыі сваіх праектаў у супрацоўніцтве з расійскім бокам. Значна важней мець нацыянальныя касмічныя праграмы і ўмець ствараць касмічныя спадарожнікі. І Беларусь гэтымі тэхналогіямі якраз ужо валодае і развівае свае кампетэнцыі.

"Мы пакрыху "лапці" скідаем і надзяваем нармальны абутак. Каб ніколі пра вас не гаварылі пасля мяне, што вы лапцюжнікі. Не, мы касмічная дзяржава і гэта мы зрабілі дзякуючы таму, што праводзілі правільную палітыку, выбачайце за нясціпласць. Мы не біліся з расіянамі, а многаму вучыліся ў іх", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-