Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным

Мінэканомікі: у Беларусі няма нізкаэфектыўных і неэфектыўных дзяржпраграм

14/07/2023 08:07
 
Фота з архіва
Фота з архіва

13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі няма нізкаэфектыўных і неэфектыўных дзяржпраграм. Аб гэтым сведчаць даныя зводнай справаздачы аб рэалізацыі дзяржпраграм у 2021-2022 гадах, якая апублікавана на сайце Міністэрства эканомікі, паведамляе БЕЛТА.

У справаздачы прадстаўлены вынікі рэалізацыі 24 дзяржпраграм сацыяльна-эканамічнай накіраванасці і 5 - у сферы нацыянальнай бяспекі. Гэта ўвогуле каля 1,9 тыс. мерапрыемстваў з аб'ёмам фінансавання звыш Br256 млрд.

За два гады выканана ў поўным аб'ёме звыш 1540 мерапрыемстваў, або 82,3 працэнта, часткова - 194 мерапрыемствы (больш за 10 працэнтаў).

У структуры расходаў на дзяржпраграмы доля сродкаў бюджэту перавышае трэць. Пры гэтым больш за палову - расходы на фінансаванне мерапрыемстваў праграм сацыяльнага блока. Размова ідзе аб стварэнні спрыяльнага асяроддзя для пражывання і будаўніцтве жылля, развіцці транспартнай інфраструктуры, аб умацаванні здароўя, забеспячэнні даступнасці і якасці адукацыі і інш.

Дзяржпраграмы - асноўны інструмент, які дае магчымасць ацаніць, наколькі рэзультатыўна і эфектыўна выкарыстаны выдзеленыя сродкі. Па выніках двух гадоў з 29 дзяржаўных праграм 14 прызнаны высокаэфектыўнымі і эфектыўнымі, 15 - сярэднеэфектыўнымі. Нізкаэфектыўныя і неэфектыўныя дзяржпраграмы адсутнічаюць.-0-