Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным

ПЕТРЫШЭНКА: У БЕЛАРУСІ СФАРМІРАВАНА СПРЫЯЛЬНАЕ ДЗЕЛАВОЕ АСЯРОДДЗЕ ДЛЯ МАЛАДЗЁЖНАГА ПРАДПРЫМАЛЬНІЦТВА

08/06/2023 18:06
 

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі сфарміравана спрыяльнае дзелавое асяроддзе для прадпрымальніцтва, у тым ліку маладзёжнага. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка на дзелавым снеданні ў рамках ІІ Маладзёжнага форуму СНД і ЕАЭС у Сочы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Тэма форуму актуальная як ніколі. Паколькі квітнеючую эканоміку па сілах пабудаваць толькі энергічным і творча мыслячым асобам, якія не баяцца ісці наперад, браць адказнасць на сябе. Менавіта маладым пад сілу вырашэнне такіх задач. Прыемна бачыць, што моладзь ставіць перад сабой амбіцыйныя мэты, паспяхова рэалізуе свой патэнцыял, імкнецца актыўна развіваць маладзёжнае прадпрымальніцтва", - сказаў Ігар Петрышэнка.

У Беларусі сфарміравана спрыяльнае дзелавое асяроддзе для прадпрымальніцтва, у тым ліку маладзёжнага. "Дзейнічае Беларускі фонд падтрымкі прадпрымальніцтва, цэнтры і інкубатары для развіцця прадпрымальніцтва. У краіне налічваецца больш як 113 такіх цэнтраў і 26 інкубатараў", - адзначыў віцэ-прэм'ер.

З 2010 года ў Беларусі штогод праводзіцца рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў. "У 2022 годзе на конкурс пададзена 187 заявак, у тым ліку ў намінацыі "Лепшы маладзёжны інавацыйны праект" - 91 заяўка. Конкурс выступае пляцоўкай для падтрымкі стартап-руху і малога інавацыйнага прадпрымальніцтва ў краіне", - расказаў намеснік прэм'ер-міністра.

"Ва ўстановах адукацыі створаны і працуюць бізнес-школы і клубы ("Малады прадпрымальнік", "Юніёр-бізнес"), вучэбныя бізнес-кампаніі, арганізуюцца разнастайныя конкурсы, экскурсіі, мітапы (нефармальная сустрэча спецыялістаў для абмеркавання рабочых пытанняў і абмену вопытам), квесты, турніры, выстаўкі, кірмашы бізнес-ідэй, навучальныя семінары і трэнінгі. У гэтай рабоце актыўна ўдзельнічаюць спецыялісты банкаў і страхавых кампаній, супрацоўнікі фінансавых арганізацый і дзяржаўных органаў", - паведаміў Ігар Петрышэнка.

Для студэнтаў рэалізуецца праект "Універсітэт 3.0", накіраваны на ўкараненне ў вытворчасць навукова-даследчых распрацовак універсітэтаў, фарміраванне ў студэнтаў кампетэнцый і навыкаў, неабходных для вядзення вынаходніцкай, інавацыйнай, прадпрымальніцкай дзейнасці.

"Бізнес у сучаснай моладзі сёння ў трэндзе. Яркім пацвярджэннем таму з'яўляецца ваш форум і яго парадак дня. Маладыя прадпрымальнікі на палях дзелавой праграмы форуму змогуць навучыцца новым стратэгіям і метадам развіцця бізнесу, знайсці аднадумцаў і партнёраў для маштабавання сваіх праектаў, а таксама ўмацаваць прафесійныя сувязі і асабістыя, чалавечыя кантакты. Перакананы, што дзякуючы пануючай на форуме давернай атмасферы тут будуць абмяркоўвацца актуальныя і вострыя праблемы, у вырашэнні якіх салідарная пазіцыя моладзі нашых краін здольна выканаць сваю сапраўды ўнікальную ролю", - падкрэсліў ён.

Віцэ-прэм'ер пажадаў усім удзельнікам форуму поспехаў і новых дасягненняў.-0-