Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным

Усебеларуская акцыя "Мы - грамадзяне Беларусі!" стартуе 11 сакавіка

07/03/2024 08:03
Усебеларуская акцыя "Мы - грамадзяне Беларусі", прысвечаная Дню Канстытуцыі, стартуе 11 сакавіка, паведаміла  сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, кіраўнік праекта Вераніка Гудкова.

"У гэтым годзе праект прымеркаваны да шэрага знакавых юбілейных дат - 30-годдзя з дня прыняцця Асноўнага закона краіны і заснавання інстытута прэзідэнцтва ў Беларусі, - расказала Вераніка Гудкова. - Ініцыяваная ў 2004 годзе БРСМ патрыятычная ініцыятыва па ўрачыстым уручэнні заслужанымі людзьмі юным беларусам галоўнага ў іх жыцці дакумента - пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь - стала добрай традыцыяй нашай маладой, незалежнай і суверэннай краіны. І ўжо 20 гадоў запар напярэдадні Дня Канстытуцыі Беларусі ва ўсіх кутках краіны праходзяць урачыстыя мерапрыемствы ўсебеларускай акцыі "Мы - грамадзяне Беларусі!".

Паводле яе слоў, урачыстыя мерапрыемствы "Мы - грамадзяне Беларусі!" будуць арганізаваны ва ўсіх рэгіёнах краіны з 11 па 15 сакавіка.

"Стартуе акцыя ў Канстытуцыйным Судзе. Гэты орган судовага кантролю адыгрывае важную ролю ў абароне канстытуцыйнага ладу нашай краіны і гарантаваных Канстытуцыяй правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. У гэтым годзе толькі па лініі БРСМ запланавана 197 урачыстых уручэнняў з удзелам 3920 14-гадовых падлеткаў, якія дасягнулі значных поспехаў у вучобе, спорце, грамадскай дзейнасці, прадметных алімпіядах, спартыўных спаборніцтвах, лаўрэатаў конкурсаў, фестываляў творчай накіраванасці і іншых", - растлумачыла кіраўнік праекта.

Цэнтральныя мерапрыемствы акцыі запланаваны ў ЦВК, Савеце Рэспублікі і Палаце прадстаўнікоў, а таксама ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.