Веласіпедыстам - асаблівая ўвага. Акцыя "Рух па правілах!" праходзіць у Беларусі
19/03/2024 12:03
Рэспубліканскую акцыю пад назвай "Рух па правілах!" праводзіць Дзяржаўтаінспекцыя з 19 па 26 сакавіка.
Асноўная мэта акцыі - папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам веласіпедыстаў і пешаходаў на сродках персанальнай мабільнасці.
У час маштабнай прафілактычнай кампаніі па пытаннях бяспечнага ўдзелу ў дарожным руху супрацоўнікі ДАІ ўдзеляць увагу прычынам і наступствам ДТЗ, а таксама адказнасці за ўчыненыя правапарушэнні.
Паўсюдна нарады ДПС будуць набліжаны да пешаходных пераходаў. Пад іх асаблівым кантролем - выкананне правіл дарожнага руху веласіпедыстамі і асобамі на сродках персанальнай мабільнасці, а таксама вадзіцелямі ў частцы прадастаўлення перавагі ў руху гэтай катэгорыі.