Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным

Жаночая канферэнцыя, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі, пройдзе ў красавіку

07/03/2024 08:03
 Маштабная жаночая канферэнцыя, прысвечаная вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пройдзе ў Мінску ў красавіку. Аб гэтым журналістам паведаміла старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын", начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольга Чамаданава.
"У Мінску ў красавіку мы правядзём вялікую агульнагарадскую (я думаю, што яна ўжо выйдзе на міжнародны ўзровень) жаночую канферэнцыю. Ёсць ініцыятыва, каб гэта канферэнцыя была прысвечана тэме вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ёсць тыя гераічныя жанчыны, якія ў гады вайны, нягледзячы ні на што, працавалі, яны ўвайшлі ў гісторыю. Трэба пра іх успомніць, расказаць пра іх моладзі", - адзначыла Вольга Чамаданава.

Што датычыцца планаў гарадской арганізацыі саюза, старшыня адзначыла, што ў гэты момант вядзецца работа над ініцыятывай па суправаджэнні сем'яў. "Будзем суправаджаць у тым ліку сем'і, у якіх па рашэнні камісіі па справах непаўналетніх адабраны дзеці да стадыі прыняцця рашэння аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў. Мы можам падтрымаць жанчын, маці, папрацаваць з імі, зрабіць усё магчымае для таго, каб захаваць сям'ю, каб дзеці выхоўваліся ў сям'і. Гэта вельмі важна. Паколькі нішто не заменіць, паверце, біялагічную сям'ю. Толькі родная маці павінна выхоўваць сваё дзіця. Гэта ў ідэале, так павінна быць", - рэзюмавала яна.