Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным

Зменены парадак працаўладкавання беспрацоўных з перасяленнем у сельскую мясцовасць

06/02/2025 11:02
 6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У новай рэдакцыі прынята інструкцыя аб парадку і ўмовах аказання садзейнічання ў перасяленні беспрацоўных і членаў іх сем'яў у сувязі з пераездам у іншую мясцовасць. Гэта абумоўлена пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 12 снежня 2024 года № 101, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

У прэс-службе міністэрства растлумачылі, што інструкцыяй прадугледжваецца аказанне фінансавай падтрымкі беспрацоўным грамадзянам пры перасяленні ў сельскую мясцовасць. Так, фінансавая падтрымка аказваецца ў памеры дзевяціразовай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, што дзейнічае на дату працаўладкавання. З 1 лютага 2025 года - Br4028,76.

Механізм рэалізацыі гэтай меры прадугледжвае заключэнне трохбаковага дагавора паміж органам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, беспрацоўным і наймальнікам аб перасяленні беспрацоўнага і членаў яго сям'і з пераездам на работу ў іншую мясцовасць, а таксама выплату грашовых сродкаў і ажыццяўленне кантролю за выкананнем дагаворных абавязацельстваў.

У ведамстве адзначылі, што пастанова прынята ў мэтах прыцягнення і замацавання кадраў у вёсцы, аказання дадатковай падтрымкі прыцягваемым на работу ў сельскую мясцовасць. Дакумент уступае ў сілу з 7 лютага 2025 года.-0-