Тэлефон: (+3751631) 76-0-98
Намеснік старшыні райвыканкама, які курыруе пытанні
эканомікі:
аналізуе, распрацоўвае і ўкараняе агульную стратэгію
сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна;
каардынуе работу структурных падраздзяленняў райвыканкама ў
частцы эканамічнага развіцця раёна.
Курыруе пытанні:
эканомікі, цэнаўтварэння, маёмасных адносін, безнаяўных
разлікаў, статыстыкі і аналізу;
прадпрымальніцтва і інвестыцыйнай дзейнасці;
занятасці насельніцтва;
працы і заработнай платы;
абароны правоў спажыўцоў;
узаемадзеяння з галіновымі прафсаюзамі;
работы прадпрыемстваў прамысловасці, якасці і
канкурэнтаздольнасці прадукцыі прамысловасці;
рэфармавання дзяржаўных прадпрыемстваў (арганізацый) і
прадпрыемстваў з доляй дзяржавы;
знешнеэканамічных і рэгіянальных сувязей;
гандлю і сферы паслуг прадпрыемстваў і арганізацый усіх форм
уласнасці;
страхавой дзейнасці, дзяржаўных знакаў і каштоўных папер;
кантролю за выкананнем коштаў і тарыфаў;
прадпрыемстваў недзяржаўнай формы ўласнасці;
грамадскіх аб'яднанняў прадпрымальнікаў і наймальнікаў;
узаемадзеяння з банкамі ў частцы крэдытавання прамысловых
прадпрыемстваў і інвестыцыйных праектаў;
выканання сацыяльных стандартаў па абслугоўванні
насельніцтва раёна;
рэгулявання дзяржаўных закупак і закупак за кошт уласных
сродкаў;
лічбавай эканомікі;
міжнароднага супрацоўніцтва ў курыруемых галінах;
своечасовай выплаты заработнай платы работнікам па курыруемых
галінах;
выканання патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
ад 27 снежня 2006 г. №2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні
якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва» щ курыруемых арганізацыях;
захавання заканадаўства ў сферы бяспекі (у тым ліку пажарнай
і прамысловай) у падведамасных арганізацыях.
Ажыццяўляе агульны кантроль за выкананнем патрабаванняў:
Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2012 г. №6
«Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых
гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці»;
Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017
г. №7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва»;
Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 2017 г.
№8 «Аб развіцці лічбавай эканомікі»;
Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004
г. №1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны»;
Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007
г. №3 «Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы»;
Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2010
г. №4 «Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой
актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь»;
Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 кастрычніка
2022 г. №10 «Аб недапушчальнасці росту цэн».
Ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва выканання дзяржаўных праграм
па курыруемых галінах.
Узначальвае па накіраванні дзейнасці камісіі, саветы,
рабочыя групы, якія ствараюцца ў райвыканкаме.
Ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці:
філіяла «Камянецкі» гандлёвага щнітарнага прадпрыемства
«Брэсцкая міжрайбаза»;
прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Камянецкім раёне;
раённага аддзела статыстыкі Галоўнага статыстычнага
ўпраўлення Брэсцкай вобласці.
Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю:
аддзела эканомікі райвыканкама;
упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне
райвыканкама (у частцы пытанняў удасканалення сістэмы аплаты працы і ўзмацнення
матывацыі працы ў галінах эканомікі, удасканалення нарміравання працы і
выкарыстання працоўных рэсурсаў, экспертызы, аховы працы і тэхнікі бяспекі,
працоўных адносін, занятасці насельніцтва).
Ажыццяўляе іншыя
абавязкі і паўнамоцтвы, прадугледжаныя заканадаўчымі актамі Рэспублікі
Беларусь.