Траяноўскі Валерый Іванавіч
Тэлефон: (+3751631) 76-3-26
Першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення
па сельскай гаспадарцы і харчаванні:
ажыццяўляе кіраўніцтва аграпрамысловым комплексам раёна,
вытворчасцю і перапрацоўкай сельскагаспадарчай прадукцыі.
Курыруе пытанні:
забеспячэння насельніцтва харчаваннем;
дзейнасці сельскагаспадарчых арганізацый раёна ўсіх форм уласнасці
і арганізацый, якія забяспечваюць абслугоўванне аграпрамысловага комплексу;
паставак сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны для
рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб;
развіцця і фінансавага аздараўлення арганізацый
аграпрамысловага комплексу;
рэарганізацыі арганізацый аграпрамысловага комплексу і іх
ліквідацыі;
прагназавання і патрэбнасці ў працоўных рэсурсах, уліку
працоўных рэсурсаў, падрыхтоўкі (перападрыхтоўкі) і павышэння кваліфікацыі
кадраў сельскагаспадарчых арганізацый;
дзейнасці сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак, садоўніцкіх
таварыстваў;
землеўпарадкавання;
геалогіі;
лясной гаспадаркі;
выкарыстання зямельных рэсурсаў;
аховы навакольнага асяроддзя;
гідраметэаралогіі;
узаемадзеяння з банкамі ў частцы крэдытавання
сельскагаспадарчых арганізацый;
прадастаўлення ў арэнду участкаў ляснога фонду;
прадастаўлення ў арэнду рыбалоўных і паляўнічых угоддзяў;
развіцця асабістых падсобных гаспадарак;
міжнароднага супрацоўніцтва ў курыруемых галінах;
своечасовай выплаты заработнай платы па курыруемых галінах;
выканання сацыяльных стандартаў па абслугоўванні
насельніцтва раёна па курыруемых галінах;
выканання патрабаванняў Дырэктыў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
ад 11 сакавіка 2004 г. №1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і
дысцыпліны», ад 27 снежня 2006 г. №2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і
павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва» у курыруемых
арганізацыях;
захавання заканадаўства ў сферы бяспекі (у тым ліку пажарнай
і прамысловай) у курыруемых арганізацыях.
Ажыццяўляе агульны кантроль за выкананнем патрабаванняў
Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 сакавіка 2019 г. №6 «Аб развіцці
вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны».
Ажыццяўляе агульнае кіраванне выкананнем дзяржаўных праграм
па курыруемых галінах.
Узначальвае па накіраванні дзейнасці камісіі, саветы,
рабочыя групы, якія ствараюцца ў райвыканкаме.
Ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці:
сельскагаспадарчых арганізацый раёна;
установы «Камянецкая раённая ветэрынарная станцыя»;
дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі дарослых «Цэнтр
падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў упраўлення па
сельскай гаспадарцы і харчаванні Камянецкага райвыканкама»;
Камянецкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы
навакольнага асяроддзя;
адкрытага акцыянернага таварыства «Камянецкі райаграсервіс»;
Камянецкай раённай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве,
каранціне і абароне раслін;
унітарнага вытворчага прадпрыемства «Камянецкае ПМС»
дзяржаўнага аб'яднання «Брэстмеліявадгас»;
аддзела праектна-каштарыснай дакументацыі па Камянецкім
раёне камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Брэсцкая
абласная праектна-пошукавая станцыя хімізацыі»;
племстанцыі па Камянецкім раёне (структурнага падраздзялення
рэспубліканскага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства
«Брэстплемпрадпрыемства»);
Камянецкага бюро Пружанскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага
прадпрыемства «Брэсцкае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным
кадастры»;
грамадскіх аб'яднанняў:
Камянецкай раённай арганізацыйнай структуры рэспубліканскага
дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і
рыбаловаў»;
Камянецкага раённага камітэта прафсаюза работнікаў
аграпрамысловага комплексу.
Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю:
упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама;
аддзела землеўпарадкавання райвыканкама.
Ажыццяўляе іншыя абавязкі і паўнамоцтвы, прадугледжаныя
заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.