Каменецкий районный исполнительный комитет

Каменецкий районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

Канцэрт, прысвечаны Тыдню бацькоўскай любові, адбыўся ў Каменцы

19/10/2024 07:41

 


Сцэна раённага Дома культуры стала пляцоўкай для надзвычай важнага моманта, з якога распачалося свята. Пасля віншавальных слоў намеснік старшыні Камянецкага райвыканкама Дзяніс Шпак уручыў ордэны Маці дзвюм жанчынам.

Загадчык тэрапеўтычнага адзялення Высокаўскай гарадской бальніцы Алена Мартысюк і работнік рэспубліканскага санаторыя “Белая Вежа” для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў Надзея Сцяпанава з хваляваннем прынялі значныя дзяржаўныя ўзнагароды і вярнуліся ў глядзельную залу, дзе іх чакалі любімыя сем’і.

Канцэрт-падарунак у гэты святочны дзень падрыхтавалі для шматлікіх гледачоў артысты з усёй Камянеччыны. Сярод іх – Ганна Грушэўская, Алеся Амінава, Міхаіл Стасевіч, Аляксандра Раманюк, Дзмітрый Дзябёлы, Наталля Сідарук, Таісія Мацвеева, скрыпічны ансамбль “Чароўныя смычкі”, вакальны гурт “Калінушка”, народны ансамбль сучаснага танца “Тандэм” і ўзорны ансамбль эстраднага танца “Капрыз” Камянецкага РДК, рэтра-квартэт “MIX” з Пелішча, вакальны ансамбль “BABYBOOM” з Відамлі, Алеся Жыўчук з Расны і Марыя Ніканчук з Высокага.

Настасся Нарэйка

Фота Яўгенія Арабейкі

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки