А ехала Аксана сюды да дзядзькі з Ровеншчыны, з вёскі, што ў 70 км ад Пінска, – дарога ў суседнюю дзяржаву праз Невельскі пункт пропуску ў 2008-м была нескладанай і хуткай. Ехала, ведаючы з тэлеперадач, як змяняюцца ў Беларусі сёлы да лепшага, якія сучасныя комплексы будуюцца. Яна і сёння кажа: “Калі слухала вашага прэзідэнта, сэрца замірала, бо вельмі люблю вёску, а ён за яе гарою…”
Гасцявала-прыглядалася, не раз памагала для цёткі на ферме, якая там працавала – тады яшчэ з даільнымі вёдрамі. І калі неўзабаве Аксане прапанавалі падмяніць адну з работніц, ахвотна згадзі лася. Праца з дзяцінства не палохала яе, асабліва – з жывёлай, з якою ўмела абыходзіцца. Тым часам надарылася знаёмства з пачынаючым аграномам – Паўлам Салівончыкам, які пасля Ляхавіцкага тэхнікума вярнуўся ў гаспадарку, дадому. Праз год справілі вяселле…
Тады ж і атрымалі новы “з іголачкі” дом. І разам яны ўжо 15 год. Трое дзяцей – вя лікая радасць. Мікіта і Соня вучацца на выдатна, Лера штораніцы едзе ў садок у Хадосы. У “прэзідэнцкім” доме, які Салівончыкі прыватыза валі гадоў шэсць назад, вось-вось з’явіцца прыродны газ, што дадасць яму яшчэ больш камфорту. Іх вясковае жыл лё ў тым сэнсе не саступае гарадскому. Аднак, галоўнае, – у доме пануюць згода і ўтульнасць.
Не скупая на ўсмешку Аксана шчыра кажа, што ніколі не пашкадавала аб сваім выбары. Беларусь стала для яе другой радзімай. Хоць і пачынала на ферме ў Юўсічах, дзе ўсё было “по старинке”, але прыроджаная працавітасць і любоў да жывёлы далі вынік, што радаваў не толькі яе. Паміж дэкрэтнымі водпускамі, якія звычайна “недаседж вала” да іх афіцыйнага завяршэння, працавала і на раздоі першацёлак. Калі пасля рэканструкцыі МТФ у Каленкавічах там з’явілася даільная ўстаноўка “паралель”, ды і раздача кармоў – меха нізаваная, любімая работа (Аксана без пафасу называе яе іменна так) на МТФ стала для яе яшчэ больш прывабнай.
Ёй не раз было прапанавана вучыцца завочна – стаць заатэхнікам ці ветэрынарам. Адмовілася, бо не ўяўляла, як пакіне дзяцей падчас сесіі. Заробкам задаволена. Апошнім часам надоізначна падраслі дзякуючы добраму корму – будзе ў кашальку прыбаўка.
Павел, якому давялося змяніць жонку “ў дэкрэце” і даглядаць малодшую дачку, затым аддаў перавагу рабоце вадзіцелем – сеў за руль КамАЗа. У водпуск па-ранейшаму толькі зімой, і сёлета да яго прымеркавала рэшту свайго водпуску Аксана. Таму пераднавагоднія дні ў Салівончыкаў асаблівыя – усе дома. Праўда, без работы не застаюцца, бо ў хляве рохкаюць свінні, у куратніку кудахча птаства. Зерне, якое без праблем можна набыць у гаспадарцы, здрабняюць на сваім электрычным “млыне” – ні куды ехаць не трэба. Уключаюцца ў насычанае працай жыццё і дзеці, а Мікіта ўжо і надта добры памочнік. Работу між сабою дарослыя не дзеляць – хто свабодны, той і робіць неабходнае па гаспадарцы.
Ніводнага дня ў шлюбе не жылі без жыўнасці на падворку: вясельным падарункам дзядзькі для маладых стала пара парсючкоў. На га доўлю. Так і павялося – сямейная харчовая праграма ў дзеянні.
Недалёка ад іх дома – бацькоўская сядзіба Паўла, дзе жыве яго маці і дзе маладыя гаспадары, апроч свайго агарода, садзяць бульбу, сеюць буракі для жывёлы. Не раз карцела Аксане завесці карову, ужо і дазвол выбраць яе на ферме атрымала, ды матуля стрымала дачушкін энтузіязм: ад хаты, маўляў, і не ад’едзеш нават у выхадныя. Давялося па гадзіцца з ёю.
Дарэчы, немагчыма не заўважыць: сёння аператар машыннага даення з манікюрам, калі такі даспадобы, – звыклая справа. Бо даільная ўстаноўка з камп’ютарным кіраваннем – адмысловы памочнік.
На МТФ “Каленкавічы-700”, дзе шчыруюць пяцёра аператараў, сярэднегадавы сутачны надой ад каровы – 23,7 кг. Калектыў фермы ўзначальвае Вікторыя Федарук, якая адзначае, што ў параўнанні са студзенем 2023-га цяпер, у снежні, надойваюць малака на паўтары тоны больш. Звыш 12 тон яго класам “экстра” што дня адпраўляюць на “Савушкін прадукт”. Загадчыца з удзячнасцю гаворыць аб Аксане Салівончык, якая бязмежна любіць сваю работу і кожную карову “знает в лицо”. Узаемавыручка для яе не проста слова, бо і сама гатова ў любы час падмяніць каляжанку, затрымацца на ферме даўжэй звычайнага.
Амаль штодня бачацца з бацькамі Аксаны па відэа сувязі – цяпер гэта іх адзіны сродак зносін. І часта чуюць ад іх нязменнае: “Нам бы такога прэзідэнта, як у вас! Усё было б па-другому на Украіне…” Апошні раз яны прыязджалі ў Каленкавічы ў 2018-м. Затым ка від забраў магчымасць бачыцца ўжывую. А цяперашнія падзеі ўвогуле цяжка асэнсаваць. Павел удзячны сваім цешчы і цесцю за тое, што не маюць варожасці да беларусаў, што адносіны засталіся ранейшымі.
Не пераказаць, наколькі прыемна чуць шчырыя словы маладых гаспадароў, як удзячна гавораць пра свае Каленкавічы, аб тым, як хораша на сваёй сядзібе ў любую пару. Адкрытыя і дружныя, яны кажуць, што не разумеюць тых, каго так палохае вёска. Аднак іменна яе шчырасць і прыгажосць выратуюць свет…
Галіна НОВІК
Фота Алега Кунаха