Каменецкий районный исполнительный комитет

Каменецкий районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

РАЁННАЯ ЖНІВЕНЬСКАЯ НАСТАЎНІЦКАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ ПРАЙШЛА 21 ЖНІЎНЯ Ў БЕЛАВЕЖСКІМ

22/08/2024 15:56

 


Сёлета, у Год якасці, канферэнцыя прысвячалася адукацыі Камянеччыны: ад сучаснага фармата – да якаснага выніку. Педагогі раёна сабраліся ў Доме культуры аграгарадка загадзя, бо іх папрасілі расказаць (і паказаць, вядома ж), як вядзецца ва ўстановах адукацыі, якія яны прадстаўлялі, актуальная сёння работа па патрыятычным выхаванні вучняў.

Выставы разнастайнага, арыгінальнага напаўнення размясціліся ў фае ДК і на другім паверсе. І камісія, у склад якой увайшлі старшыні Камянецкага райвыканкама Віталій Кулак і раённага Савета дэпутатаў Аксана Высагроцкая, намеснік старшыні райвыканкама Дзяніс Шпак, начальнікі аддзела па адукацыі райвыканкама Жанна Аўдзей і аддзела арганізацыйна-кадравай работы Таццяна Букач, благачынны цэркваў Камянецкай акругі, настаяцель Свята-Сімяонаўскага храма ў Каменцы, протаіерэй Сергій Буркоўскі, пазнаёмілася з імі да пачатку афіцыйнай часткі мерапрыемства.
Далей галоўнымі героямі канферэнцыі сталі 15 маладых спецыялістаў, якія ўжо 2 верасня ўпершыню адчыняць дзверы ў свае класы, каб распачаць першы ўрок. Да іх з цёплымі словамі пажаданняў звярнулася Святлана Шкаранава, намеснік дырэктара СШ №2 Каменца імя Самуліка. Абапіраючыся на свой 23-гадовы педагагічны стаж, яна дала юным калегам некалькі каштоўных парад на будучыню.

Ад маладых спецыялістаў у гэты дзень выступіў Канстанцін Пракапчук, настаўнік гісторыі Вярховіцкай СШ, паабяцаўшы з годнасцю несці ганаровае званне педагога.
Пасля звароту Віталія Кулака да ўдзельнікаў канферэнцыі і ўручэння ўзнагарод райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў слова атрымала Жанна Аўдзей, акрэсліўшы ў сваім дакладзе дасягненні мінулага навучальнага года і планы на новы. Затым выступілі з інфармацыяй намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце СШ №2 Каменца Святлана Машаргіна, метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Ала Вамбальд і дырэктар Відамлянскага дзіцячага сада Таццяна Турыч.

Завяршальным акордам канферэнцыі сталі шматлікія ўзнагароды для педагогаў і канцэртная праграма артыстаў Белавежскага ДК.


Ксенія КУЛАКОЎСКАЯ, настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ №2 Каменца:
– Я скончыла Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Пушкіна, атрымаўшы спецыяльнасць “Беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)”. Вышэйшая навучальная ўстанова падарыла мне каштоўную магчымасць працаваць настаўнікам. І я шчыра радуюся таму, што буду жыць у невялічкім, але вельмі прыгожым горадзе Каменцы. Мне вельмі пашанцавала з калегамі і адміністрацыяй школы, з якімі ўжо паспела пазнаёміцца, – упэўнена: яны заўсёды дапамогуць! І менавіта гэты момант надае мне ўпэўненасці ў далейшай працы. У рэшце рэшт, я толькі ў самым пачатку свайго прафесійнага шляху…


Настасся НАРЭЙКА
Фота аўтара

 

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки