Каменецкий районный исполнительный комитет

Каменецкий районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

МІКАЛАЙ КРАЎЧЫНСКІ: “У ГОРАДЗЕ ДЭПУТАТАМ БЫЦЬ СКЛАДАНЕЙ”

03/05/2023 18:02

Для дырэктара Камянецкай дзіцячай школы мастацтваў Мікалая Краўчынскага няпростая і надзвычай адказная дэпутацкая работа даўно стала неад’емнай часткай паўсядзённага жыцця. 


Сёння ён – дэпутат раённага Савета дэпутатаў па Камянецкай-Паўднёвай акрузе №4 (да яе адносяцца дамы №66, 68, 70, 71а, 72, 76, 97, 99, 99/1, 105, 107, 109, 111, 113, 115 па вуліцы Брэсцкай). Сярод іх – тры новабудоўлі. “Так склалася, што гэтыя 40-кватэрныя дамы ўведзены ў эксплуатацыю за час майго дэпутацтва, – заўважае Мікалай Мікалаевіч. – Два з іх заселены шматдзетнымі сем’ямі, што пераехалі ў райцэнтр з вёсак. У кожнай з іх свае праблемы і радасці… З імі яны і ідуць цяпер да мяне. Хочуць, напрыклад, перавесці дзіця ў школу, што не прывязана тэрытарыяльна да месца іх жыхарства. Стараемся, калі магчыма, ісці насустрач”.

З любым пытаннем да Мікалая Мікалаевіча можна звярнуцца падчас прамых ліній і прыёмаў. Як дэпутат ён вядзе прыём у школе мастацтваў у першую сераду месяца з 9.00 да 11.00, а ўвогуле ж кожны трэці дзень тыдня дзверы кабінета дырэктара ДШМ адчынены для наведвальнікаў. Часта прыходзяць і людзі, што не адносяцца да Камянецкай-Паўднёвай акругі, але нягледзячы на гэта Мікалай Краўчынскі стараецца дапамагчы кожнаму. “Я – чалавек камунікабельны, – расказвае ён. – Нумар майго мабільнага тэлефона ведаюць многія, тэлефануюць – нікому не адмаўляю. Разумею, што людзі на мяне спадзяюцца і не сталі б непакоіць з-за дробязі”.

Цікаўлюся самымі актуальнымі для апошняга часу праблемамі. І мой суразмоўца называе, па-першае, працяг вуліцы Піянерскай, што вядзе да лясніцтва, па якім заўсёды шмат пытанняў (асвятленне, грэйдзіраванне, падтрыманне ў належным стане гаражнага кааператыва…). І па меры магчымасці праблемы вырашаюцца.

Па-другое, была сур’ёзная праблема з тратуарамі, што вядуць да “маленькай” школы, – яны паспяхова прыведзены ў належны выгляд.

Па-трэцяе, нямала нараканняў звязана з машынамі, кінутымі ў дварах (людзі гадамі (!) нічога не робяць з імі і, мала таго, кідаюць дзе патрапіць у чужых дварах – парковачных месцаў і так мала, а тут яшчэ…). “Бы ло нямала зваротаў на гэты конт. Для вырашэння пытання выходзіў на ЖКГ, ДАІ, разам
займаемся пошукамі выйсця з сітуацыі”.

Па-чацвёртае, нельга абысці ўвагай і праблему росту колькасці бадзяжных сабак, па-пятае, няпростую сітуацыю з пар ковачнымі месцамі ў дварах і санітарным станам гэтых самых двароў. А па-шостае, вы-
клікае заклапочанасць стан вуліцы Дзяржынскага.

“Не магу не закрануць і пытанне неабходнасці грамадскага транспарту ў Каменцы – хаця б раніцай! – уносіць прапанову Мікалай Краўчынскі. – Безліч бацькоў штодзень вязе дзяцей у школу, утвараюцца
“пробкі”. А ў некага няма машыны ўвогуле. Так, працуюць таксі, але ж і аўтапарку патрэбна зарабляць грошы”. Інфармацыя для роздуму…

Яшчэ адной, не менш важнай, часткай работы Мікалая Мікалаевіча як дэпутата з’яў ляецца ўдзел у пасяджэннях райсавета (выязных і на месцы). Акрамя таго, ён уваходзіць у склад пастаяннай камісіі па сацыяльнай сферы і правапарадку, а яшчэ далучаецца да работы дыялогавых пляцовак ідэ алагічнай і
грамадзянска-патрыятычнай накіраванас ці.

Увогуле ж школа мастацваў вядзе шырокую работу ў накірунку выхавання дзяцей. “Мы павінны не толькі вучыць іграць і маляваць”, – слушна заўважае дырэктар ДШМ.

Духоўна-маральнаму выхаванню дзяцей, напрыклад, садзейнічае супрацоўніцтва з мясцовай царквой – палова вучняў і палова настаўнікаў школы ходзяць у храм і спяваюць у хоры. З мэтай далучэння падрастаючага пакалення да гісторыі малой Радзімы школа мастацтваў штомесяц ладзіць паездкі ў Брэсцкую крэпасць, іншыя музеі абласнога цэнтра і, вядома ж, у Камянецкую вежу. Калі ж закрануць непасрэдна героіка-патрыятычнае выхаванне, то юныя музыканты штогод становяцца самымі актыўнымі ўдзельнікамі канцэртаў, прымеркаваных да значных дзяржаўных святаў, а юныя мастакі рыхтуюць работы адпаведнай тэматыкі.

Уваходзіць Мікалай Краўчынскі і ў склад РГА “Белая Русь”, не без гонару адзначаючы, што ў іх школьнай “пярвічцы” (8500-й у рэспубліцы, дарэчы!) – 27 членаў, і гэта з 40 прадстаўнікоў працоўнага калектыву.

Акрамя таго, яму выпаў гонар стаць адным з 3 прадстаўнікоў Камянеччыны на будучым заснавальным з’ездзе “Беларускай палітычнай партыі “Белая Русь” у Мінску. Нельга пакінуць без увагі і той факт, што для Мікалая Краўчынскага сённяшні дэпутацкі тэрмін ужо не першы. Перад тым ён быў дэпутатам райсавета дэпутатаў па Навіцкавіцкай акрузе №15.

“У горадзе дэпутатам быць складаней, – параўнаўшы назапашаны вопыт, робіць выснову мой суразмоўца. – Відаць таму, што сам вырас у вёсцы і праблемы яе ведаю крыху лепш: там і дровы, і асвятленне, і стан дарог… Давесці ўсё гэта да ладу прасцей, бо лягчэй зразумець вясковага чалавека –

Настасся НАРЭЙКА.

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки