Каменецкий районный исполнительный комитет

Каменецкий районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

РЭЙС”КАМЯНЕЦ-ВЫСОКАЕ”. У ПОШУКАХ РАШЭННЯ

12/12/2023 14:05

 


4 снежня адбылася сустрэча старшыні Камянецкага райвыканкама Віталія Кулака з дырэктарам філіяла “Аўтамабільны парк №9 г.Каменец” Віктарам Крахмалюком, нагодай для якой стаў крытычны матэрыял, апублікаваны на першай старонцы раёнкі за 25 лістапада.

Гаворка ў ім ішла пра збоі ў рабоце аўтобуснага маршрута “Каменец-Высокае”, што сістэматычна спазняўся па вечарах на 30 хвілін, што выклікала незадавальненне паса жыраў. Пошук выхаду з гэтай сітуацыі і стаў мэтай сустрэчы.

Перш-наперш Віктар Віктаравіч растлумачыў прычыны спазненняў названага вышэй аўтобуса ў кастрычніку і лістападзе. Сярод іх – востры недахоп вадзіцеляў у аўтапарку няспраўнасці зношаных транспартных сродкаў і неспрыяльныя ўмовы надвор’я.

Калі спыніцца на кадравым голадзе, то ён даволі значны – 17 вакансій. На той час, калі паступілі скаргі ад пасажыраў рэйса “Каменец-Высокае”, на бальнічным былі 8 вадзіцеляў, двое – у водпуску, у выніку не хапала 27 чалавек. – Астатнія вадзіцелі працуюць проста на знос, яны стомленыя, – канстатаваў Віктар Крахмалюк. – Але сітуацыя пачынаецца выраўноўвацца.

На мінулым тыдні прыйшоў новы вадзіцель. Мы стараемся падтрымліваць нашых супрацоўнікаў. Так, летам, калі павялічылася колькасць пасажыраў і стала больш датацый ад дзяржавы, зарплата вадзіце-ляў узрасла да 2 тысяч рублёў, тыя, у каго была перапрацоўка, атрымлівалі і тры. Цяпер, вядома, горш. Стараемся ўтрымліваць на рабоце і пенсіянераў: аднаму з іх, напрыклад, далі новы аўтобус, большую зарплату, зручны графік.

Ён і застаўся. Шкада толькі, што маладыя вадзіцелі прыходзяць у аўтапарк, падвучваюцца, набіраюцца вопыту і ідуць у вадзіцелі-міжнароднікі…

Што тычыцца зношанасці транспартных сродкаў аўта парка, то ён складае сёння 59% (летась працэнт быў вышэйшы 70, яго атрымалася знізіць дзякуючы ўвядзенню ў строй 3 новых аўтобусаў; хутка выйдзе на маршрут яшчэ адзін).

Ёсць і яшчэ адзін важны момант – рэйс “Каменец-Высокае” ў 18.00 самы апошні, што ідзе з райцэнтра.

– На ім адбіваюцца змены іншых маршрутаў, – патлумачыў Віктар Віктаравіч. – Увогуле расклад руху нашых аў тобусаў узгоднены. І абавязкова з запасам на выпадак непрадбачанай сітуацыі.

– На сёння асноўныя рэйсы з Каменца на Высокае, Брэст і Жабінку, – зазначыў у сваю чаргу Віталій Уладзіміравіч. –Патрэбна, каб гэтыя напрамкі з самай вялікай колькасцю пасажыраў былі больш гарантаваныя.

– Мы стараемся, – запэўніў кіраўніка раёна яго суразмоўца. – Мы не зрываем рэйсы . Так, прыходзім са спазненнем, але ўсіх людзей давозім туды, куды ім патрэбна. Нашы работнікі працуюць з усёй адказнасцю і вельмі хвалююцца за сваю справу! Як бачыце, меры намі прымаюцца. Знос транпартных сродкаў меншы, работнікаў становіцца больш. Усе праблемы, вядома, не зняты, але зрухі ёсць.

Першыя крокі да вырашэння праблемы зроблены, і гэта не можа не радаваць. Мы будзем сачыць за сітуацыяй.

Настасся НАРЭЙКА
Фота Аксаны ВЫСАГРОЦКАЙ

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки